Антоніё Дзі Натале

італьянскі футбаліст

Антоніё Дзі Натале (па-італьянску: Antonio Di Natale; нарадзіўся 13 кастрычніка 1977 году, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі. Унівэрсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзеньня. Ён адрозьніваецца сваім дрыблінгам, хуткасьцю й здольнасьцю забіваць і ствараць галявыя моманты.

Антоніё Дзі Натале
Антоніё Дзі Натале
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся13 кастрычніка 1977 (46 гадоў)
Нэапаль, Італія
Рост170 см
Вага70 кг
Пазыцыянападнік
Моладзевыя клюбы
1994—1996Эмпалі
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1996—2004
1997—1998
1998
1998—1999
2004—2016
Эмпалі
Іпэрцоля
Варэзэ
Віярэджа
Удынэзэ
159 (49)
33 (6)
4 (0)
25 (12)
385 (191)
Зборныя
2002—2012Італія42 (11)

Кар’ера

Клюбная

Дзі Натале зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клюбах, пакуль ня здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клюб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Сэрыі А й Дзі Натале перайшоў ува «Ўдынэзэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніё стаў капітанам клюбу. 5 лютага 2011 году ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніё забіў свой ​​100-ы мяч за «Удынэзэ» ў матчах Сэрыі А, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масыма Вольты й Стэфана Люкіні й прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлюка Курчы кут[1][2].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 голу за гульню. Гэта быў трэці адсотак паводле такога паказчыку ў Эўропе, пасьля паказчыкаў Крыштыяну Раналду й Ліянэля Мэсі[3].

Міжнародная

У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турэччыны. На Эўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пэнальці ў чвэрцьфінале супраць гішпанцаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі