Баранавіцкі раён
Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 2202,32[5] км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).
Баранавіцкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
Старшыня райвыканкаму | Васіль Хвацік[2] |
Насельніцтва (2018) | 30 850[3] |
Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (86,9%), палякі (5,9%), расейцы (5,2%), украінцы (1,1%), іншыя (0,9%)[4] |
Плошча | 2202,32[5] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 267[1] м 180—240[1] м |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | +375 163[6] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.
Гісторыя
Раён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Геаграфічнае становішча
Баранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).
Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.
Рэльеф
Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.
Карысныя выкапні
У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.
Гідраграфія
Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.
Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.
Клімат і расьліннасьць
Лясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.
Насельніцтва
Эканоміка
Прамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.
Асноўныя прадпрыемствы раёну:
Турызм
На хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.
Вядомыя асобы
- Уладзіслаў Галубок (сапр. Уладзіслаў Голуб; 1882, станцыі Лясная (сёньня в. Лясная) — 1937) — рэпрэсаваны беларускі драматург, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч.
- Уладзімер Емяльянчык (1955, в. Вялікія Лукі — 2003) — беларускі гісторык.
- Ян Серада (1879, в. Задзьвея — 1943), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Адам Міцкевіч (1798, фальварак Завосьсе — 1855), паэт, палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху
Крыніцы
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 21.