Баранавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Бара́навіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці Беларусі. Утвораны 15 студзеня 1940 года як Навамышскі, у 1957 годзе быў перайменаваны ў Баранавіцкі раён[5]. У сучасных межах існуе з 1962. Плошча 2,2 тыс. км². Працягласць з захаду на ўсход — 71 км, з поўначы на поўдзень — 100 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Баранавіцкі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Статусраён
Уваходзіць уБрэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтрБаранавічы
Дата ўтварэння8 красавіка 1957
КіраўнікМіхаіл Мікалаевіч Палуян[d][1]
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 81,61 %, руская 16,59 %
Размаўляюць дома: беларуская 64,79 %, руская 32,77 %[2]
Насельніцтва
  • 27 287 чал. (1 студзеня 2024)[4]
Плошча2 202,32[3]
(6-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 192 м
Баранавіцкі раён на карце
Часавы поясUTC+2
Код аўтам. нумароў1
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны падзел

Раён уключае г. п. Гарадзішча, 240 населеных пунктаў, 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Маўчадскі, Мілавідскі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі і Сталовіцкі.

Геаграфія

Рака Шчара каля вёскі Коўбавічы

Большая частка раёна размешчана на Баранавіцкай раўніне, паўночная частка — на схіле Навагрудскага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—240 м. Самы высокі пункт раёна 267 м знаходзіцца каля в. Зялёная.

Возера Калдычэўскае

Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на поўначы — р. Сэрвач, на паўночным захадзе — Моўчадзь. Створана вадасховішча Гаць. Ёсць азёры Калдычэўскае, Дамашэўскае, Грэнкі.

Лясы займаюць 33 % тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тыс. га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца частка біялагічнага заказніка Баранавіцкі, Моўчадскае насаджэнне еўрапейскай лістоўніцы. Ахоўваецца помнік прыроды Карчоўскія дубы-блізняты.

Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 117 тыс. га, з іх асушаных 18,6 тыс. га.

Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы.

Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.

Клімат

Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 °С, ліпеня 18 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.

Гісторыя

8 красавіка 1957 года Навамышскі раён перайменаваны ў Баранавіцкі. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Гавінавіцкі і Мілавідскі сельсаветы скасаванага Быценскага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны Балабанавіцкі і Лотвіцкі сельсаветы. 22 сакавіка 1962 года Люшнеўскі сельсавет перайменаваны ў Перхавіцкі, скасаваны Лаўрынавіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Гарадзішча, Велікасельскі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Душкавецкі, Карчоўскі, Крошынскі, Маўчадскі, Мядзеневіцкі, Падлясейскі, Пачапаўскі, Савіцкі, Сталовіцкі сельсаветы скасаванага Гарадзішчанскага раёна. 1 жніўня 1964 года Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі, у 1965 годзе Чэшаўленскі сельсавет — у Цешаўлянскі. 19 студзеня 1965 года скасаваны Велікасельскі сельсавет. 21 студзеня 1971 года Душкавецкі сельсавет перайменаваны ў Зялёнаўскі. 17 лютага 1975 года скасаваны Гірмантаўскі сельсавет. 6 жніўня 1979 года Гірмантаўскі сельсавет утвораны зноў, а Зялёнаўскі сельсавет скасаваны. 18 сакавіка 1985 года ўтвораны Жамчужненскі сельсавет, скасаваны Перхавіцкі сельсавет. 15 сакавіка 1986 года Мядзеневіцкі сельсавет скасаваны. 21 ліпеня 1986 года Савіцкі сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, утвораны Паланечкаўскі сельсавет. 19 студзеня 1987 года скасаваны Падлясейскі сельсавет, адноўлены Мядзеневіцкі сельсавет.26 чэрвеня 2013 года скасаваны Гірмантаўскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Мядзеневіцкі, Паланечкаўскі, Петкавіцкі, Уцёскі і Цешаўлянскі сельсаветы, Гарадзішчанскі пассавет рэарганізаваны ў Гарадзішчанскі сельсавет[6].

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва:

  • 55,4 тыс. чал. (1990)
  • 52,8 тыс. чал. (1995)
  • 47,8 тыс. чал. (2003)

На працягу 1990-х гг. колькасць насельніцтва скарачалася.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 83,1 %, палякі — 9,0 %, рускія — 6,0 %, іншыя — 1,9 %.

Эканоміка

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, агародніну.

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай (брыкет), дрэваапрацоўчай (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харчовай галіны.

Інфраструктура

У сістэме адукацыі раёна 19 дашкольных устаноў, 20 сярэднеагульнаадукацыйных школ, 10 базавых школ, дзіцячая спартыўная школа. Дзейнічаюць тэхналагічны тэхнмкум і тэхнікум лёгкай прамысловасці, медыцынскае, педагагічнае і музычнае вучылішчы, ПТВ.

Працуюць 67 бібліятэк, 5 бальніц.

Зоны адпачынку:

  • турбаза «Лясное возера»
  • дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба»

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Масква — Мінск — Брэст, Вільнюс — Лунінец, Магілёў — Ваўкавыск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі Масква — Брэст, Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы, Баранавічы — Слонім — Гродна, Баранавічы — Палонка — Слонім, з Баранавічаў на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж.

Памятныя мясціны

Помнікі прыроды

Помнікі архітэктуры

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Зноскі

  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Новамышскага раёна, Брэсцкай вобласці, у Баранавіцкі раён ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
  • Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
    • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
    • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
    • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)