Бэла Бартак

вугорскі кампазытар, піяніст

Бэ́ла Ба́ртак (па-вугорску: Béla Bartók; 25 сакавіка 1881 — 26 верасьня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — вугорскі кампазытар і піяніст. Адзін з самых вядомых кампазытараў 20 стагодзьдзя. Бэла Бартак з Фэрэнцам Лістам лічацца самымі вялікімі вугорскімі кампазытарамі[8]. Сабраў калекцыю фольк-музыкі, прааналізаваў яе і, такім чынам, стаў пачынальнікам кампаратыўнай музыкалёгіі, якая пазьней ператварылася ў этнамузыкалёгію.

Бэла Бартак
па-вугорску: Bartók Béla
Бэла Бартак у 1928 годзе
Дата нараджэньня 25 сакавіка 1881(1881-03-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 верасьня 1945(1945-09-26)[5][1][2][…] (64 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці леўкемія[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар і піяніст
Навуковая сфэра музыка[7], народная музыка[d][7], музыказнаўства[d][7] і музычная этнаграфія[d][7]
Месца працы
Жанры опэра
Інструмэнты піяніна
Бацька Бэла Бартак[d]
Маці Паўла Войт[d]
Дзеці Пэтэр Бартак[d] і Бэла Бартак[d]
Узнагароды
Сайт bartok.hu (вуг.)

Бэла Бартак нарадзіўся 25 сакавіка 1881 году ў маленькім горадзе Nagyszentmiklós у мясцовасьці Банат, якая на той час была часткай Каралеўства Вугоршчыны і ўваходзіла ў Аўстра-Вугоршчыну (ад 1920 году гэты горад перайшоў да Румыніі і атрымаў назву Sânnicolau Mare). Бартак мае мяшанае паходжаньне. Па мячы ён паходзіць са шляхетнага вугорскага роду, які паходзіць зь вёскі Borsodszirák, што ў Вугоршчыне[9]. Ягоная бабка (маці бацькі) паходзіла з сэрбскай каталіцкай сям’і. Маці самога Белы Бартака Паўла была этнічнай немкай, хоць і добра размаўляла па-вугорску[10]. У яе ён і пачаў вучыцца граць на піяніна. Займаўся піяніна зь некалькімі настаўнікамі. У 1888 годзе раптоўна памёр бацька. Тады маці адвезла яго зь сястрой у Вінаградаў, што цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне. Пазьней пераехалі ў Браціславу, дзе ва ўзросьце 11 гадоў Бэла Бартак даў свой першы канцэрт. Ён выхоўваўся ў традыцыях каталіцтва, але ў маладосьці стаў атэістам. Ён верыў, што вызначыць існаваньне Бога немагчыма і не зьяўляецца неабходным. Пазьней захапіўся ўнітарыянствам і прыняў унітарыянства ў 1916 годзе. Ягоны сын пазьней нават узначаліў Вугорскую Ўнітарыянскую царкву. У 1902 годзе пазнаёміўся з Рыхардам Штраўсам. Музыка Штраўса моцна паўплывала на раньнія творы Бартака. Ад 1907 году зазнаў уплыў францускага кампазытара Клёда Дэбюсі. У 1911 годзе стварыў сваю адзіную опэру — «Замак Сіняй барады» і прысьвяціў яе сваёй першай жонцы Марце. Ён падаў гэтую опэру на конкурс Вугорскай камісіі прыгожых мастацтваў, яле яны не прынялі опэру да ўдзелу ў конкурсе з-за таго, што яна не падыходзіла да выкананьня. Бартак расчараваўся гэтаму і пасьля гэтага два-тры гады сачыняў мала. У 1935 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам Вугорскай акадэміі навук, у 1945 годзе — правадзейным чальцом Вугорскай акадэміі навук. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны разам са сваёй другой жонкай Дытай зьехаў у Нью-Ёрк. Памёр ва ўзросьце 64 гадоў у Нью-Ёрку.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі