Бела Бартак

Бе́ла Ві́ктар Я́наш Ба́ртак (венг.: Bartók Béla Viktor János [ˈbɒrtoːk ˈbeːlɒ]; 25 сакавіка 1881, Надзьсентміклаш, Банат, Аўстра-Венгрыя, цяпер г. Сынікалау-Марэ, Румынія — 26 верасня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — венгерскі кампазітар, піяніст і музыказнаўца-фалькларыст. Прадстаўнік экспрэсіянізму ў музыцы. Прэмія імя Л. Кошута 1948.

Бела Бартак
венг.: Bartók Béla
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння25 сакавіка 1881(1881-03-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці26 верасня 1945(1945-09-26)[3][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
БацькаBéla Bartók[d]
МаціPaula Voit[d]
ЖонкаDitta Pásztory-Bartók[d] і Márta Ziegler[d]
ДзеціPéter Bartók[d] і Béla Bartók[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
ПедагогLászló Erkel[d], István Thomán[d] і Hans von Koessler[d]
Прафесіікампазітар, classical pianist, харэограф, музыказнавец, музычны педагог, музычны этнограф, выкладчык універсітэта, збіральнік народнай музыкі, музыкант, піяніст
Інструментыфартэпіяна
Жанрыопера і класічная музыка
ВыхаванцыJoseph Kosma[d], Fritz Reiner[d], Sándor Veress[d], György Sándor[d], Alice Carrard[d], Ilona Vincze-Kraus[d] і Imre Balabán[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
bartok.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў у 1903 годзе Будапешцкую музычную акадэмію па класах фартэпіяна і кампазіцыі, у 19071934 гг. яе прафесар. У 19201930-я гг. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 года ў ЗША.

Творчасць

Збіраў і вывучаў венгерскую сялянскую песню, румынскі, славацкі, сербскі, харвацкі, заходне-ўкраінскі фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навуковых прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны музычны стыль Бартака, які арганічна спалучыў старажытную квартава-пентатонную аснову венгерскай сялянскай песні з найноўшымі музычна-выразнымі сродкамі прафесійнай музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 19101920-х гг. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш.

Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімфанічная паэма «Кошут» (1903); Танцавальная сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для аркестра (1943), 3 фартэпіянныя і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фартэпіяна і ударных інструментаў; фартэпіянны цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фартэпіяна; цыклы песень і інш.

Зноскі

  • Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • https://books.google.hu/books?id=ppHoEX_6v10C&pg=PA28
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • http://lfze.hu/lexikon_nagy_elodok/lexikon-1861
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)