Вульфіла

Вульфіла (лац. Ulfilas; 311—383) — гоцкі арыянскі сьвятар, біскуп і місіянэр, аўтар частковага перакладу Бібліі на гоцкую мову і стваральнік гоцкага альфабэту.

Біяграфія

У 360 годзе браў удзел у Канстантынопальскім саборы. Атрымаў пасьвячэньне ў біскупы готаў ад арыянскага сьвятара Яўсевіюса Нікамэдыйскага.

Продкі Вульфілы былі хрысьціянамі, палоннымі готамі, родам з Кападокіі, таму, як мяркуецца, зь юнацтва нядрэнна ведаў грэцкую мову, што дапамагала яму ў працы над перакладам Бібліі. За аснову сваёй працы над альфабэтам узяў грэцкае пісьмо, да якога дадаў некалькі вынадзеных ім літараў. Зь яго перакладаў да нашага часу захавалася Дабравесьце і значная частка Пасланьняў апостала Паўла.

Як выявілі дасьледнікі, пераклад рабілі некалькі аўтараў[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы