Гэры Бэкер
Гэ́ры Стэ́нлі Бэ́кер (па-ангельску: Gary Stanley Becker; нар. 2 сьнежня 1930, Потсвіл, Пэнсыльванія — 3 траўня 2014, Чыкага)[4] — амэрыканскі эканаміст.
Гэры Бэкер | |
анг. Gary Stanley Becker | |
Дата нараджэньня | 2 сьнежня 1930[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Потсвіл, Пэнсыльванія |
Дата сьмерці | 3 траўня 2014[1][2][3] (83 гады) |
Месца сьмерці | Чыкага |
Прычына сьмерці | ускладненьне пры хірургічнай апэрацыі[d] |
Месца вучобы | Прынстанскі ўнівэрсытэт |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту, крымінолаг, выхавацель |
Навуковая сфэра | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | H. Gregg Lewis[d] |
Дзеці | Judy Becker[d] |
Узнагароды | прэмія Адама Сьміта[d] (1991) медаль Джона Бейтса Кларка[d] (1967) Нобэлеўская прэмія па эканоміцы (1992) John von Neumann Award[d] (2004) заслужаны член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі[d] сябра Эканамэтрычнага таварыства[d] (1967) Сябра Амэрыканскай статыстычнай асацыяцыі[d] (1965) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (12 траўня 1995) |
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1992 г. «за распаўсюд сфэры макраэканамічнага аналізу на цэлы шэраг аспэктаў чалавечых паводзінаў і ўзаемадзеяньня, уключаючы нярынкавыя паводзіны». Вучыўся ў Прынстане; ступень доктара атрымаў у Чыкагскім унівэрсытэце. Працаваў у Калюмбійскім і Чыкагскім унівэрсытэтах. Прэзыдэнт Амэрыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1987 г. Прэзыдэнт Таварыства эканомікі працы (1997). Узнагароджаны мэдалём Дж. Б. Кларка (1967). Ляўрэат прэміяў Ф. Сейдмана (1985), Джона Команса (1987) і А. Сьміта (1991). Уваходзіць у кансультатыўны савет часопісу «Review of Economics of the Household».