Чыкагаўскі ўнівэрсытэт

Чыка́гаўскі ўнівэрсытэ́т (па-ангельску: University of Chicago) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Чыкага, штат Іліной. Ягоны галоўны кампус месьціцца ў раёне Гайд-парку Чыкага[12][13]. Унівэрсытэт стабільна ўваходзіць да ліку найлепшых унівэрсытэтаў у сьвеце[14][15][16][17], і ёсьць адным з самых найпапулярных у ЗША[18][19][20]. Фактычна ўнівэрсытэт складаецца з студэнцкага каледжу і пяці дасьледчых цэнтраў. Навучальная ўстанова дадаткова мае кампусы і цэнтры ў Лёндане, Парыжы, Пэкіне, Дэлі і Ганконгу[21][22]. Навукоўцы ўнівэрсытэту згулялі важную ролю ў разьвіцьці многіх акадэмічных дысцыплінаў, у тым ліку эканомікі, права, літаратурнай крытыкі, матэматыкі, фізыкі, рэлігіі, сацыялёгіі і паліталёгіі[23][24][25]. Мэталюргічная лябараторыя ў Чыкага падрыхтавала ўстаноўку «Чыкагаўскі касьцёр-1», з дапамогай якой упершыню ў гісторыі была выкананая чалавекам ланцуговая ядзерная рэакцыя[26]. Посьпех у хіміі прывёў да радыявуглероднай рэвалюцыі, дзякуючы якой зьявіўся новы падыход да датаваньня старажытных прадметаў[27]. Унівэрсытэцкае выдавецтва ёсьць найбуйнейшым сярод падобных у ЗША[28]. Выпускнікі ўстановы шматкроць разоў былі уганараваныя Нобэлеўскай ды іншымі прэміямі.

Чыкагаўскі ўнівэрсытэт
University of Chicago
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1890
Колькасьць пэрсаналу
  • 2350 чал.
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Кансорцыюм асацыяцыяў сацыяльных навук[d][2], arXiv[d][3], Кансорцыюм IIIF[d][4], DataCite[d][5], Association of American Universities[d][6][7], Higher Education Leadership Initiative for Open Scholarship[d][8], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][9], Цэнтар для навуковых бібліятэк[d][10] і Кааліцыя выдавецкіх і акадэмічных рэсурсаў[d][11]
Вэб-сайт uchicago.edu (анг.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі