Джордж Майкл

Джордж Майкл (па-ангельску: George Michael, сапраўднае імя Ёргас Карыякас Панаёту па-грэцку: Γεώργιος Κυριάκος Παναγιώτου; 25 чэрвеня 1963 — 25 сьнежня 2016) — брытанскі сьпявак, аўтар песень і прадусар кіпрскага паходжаньня. Лічыцца адным з самых значных дзеячаў культуры эпохі MTV у галіне вытворчасьці музыкі, напісаньні песень, вакальнага выкананьня і візуальнай прэзэнтацыі[25][26][27][28][29][30][31][32].

Джордж Майкл
па-ангельску: George Michael
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1963(1963-06-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сьнежня 2016(2016-12-25)[6][1][2][…] (53 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці дылатацыйная кардыёміяпатыя[d][7] і тлушчавы гепатоз[d][7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак аўтар-выканаўца, мультыінструмэнталіст, музычны прадусар, сьпявак, аўтар-кампазытар, пясьняр, кампазытар, выканаўца-запісвальнік
Псэўданімы George Michael
Жанры поп[8][9][10], танцавальная музыка[d], соўл[d][11], сучасны рытм-н-блюз[d][12][13], сынці-поп[14], фанк[d], данс-поп[d][15], софт-рок[d][16][17], пост-дыска[d], сучасная музыка для дарослых[d][18][19][20], блакітнавокі соўл[d][21], рытм-н-блюз[d][22][21], поп-рок[23] і джаз[24]
Вакал тэнар[d] і лірычны тэнар[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы George Michael
Лэйблы Epic Records[d], Virgin Records[d], DreamWorks Records[d], Columbia Records[d], Sony Music[d], Polydor Records[d] і Innervision Records[d]
Узнагароды
Сайт georgemichael.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Папулярнасьць набыў як удзельнік музычнага дуэту Wham! а пазьней распачаў сольную кар’еру. За часам гурта з Эндру Рыджлі, сьпевакі выпусьцілі два альбомы «Fantastic» (1983) і «Make It Big» (1984), якія занялі першае месца ў брытанскім чарце альбомаў і ў амэрыканскім сьпісе Billboard 200. Іхныя гіты-сынглы «Wake Me Up Before You Go-Go» і «Last Christmas» набылі неверагодную папулярнасьць. У красавіку 1985 году музыкі нават наведалі з гастролямі Кітай, што сталася першым візытам выканаўцаў заходняе папулярнае музыкі ў гэтую краіну[33][34]. Першы сольны сынгл Майкла, «Careless Whisper», заняў першае месца ў больш чым 20 краінах, улучаючы Вялікабрытанію і ЗША[35]. Перш чым прыступіць да вытворчасьці свайго першага сольнага альбому, Майкл выпусьціў яшчэ два сынглы, як то «A Different Corner» і «I Knew You Were Waiting (For Me)». Дэбютны сольны альбом «Faith» пабачыў сьвет у 1987 годзе, ачоліўшы брытанскі чарт альбомаў і застаючыся на першым месцы ў Billboard 200 на працягу 12 тыдняў. У сьвеце было прададзена 25 мільёнаў асобнікаў, а чатыры сынглы з альбому, як то «Faith», «Father Figure», «One More Try» і «Monkey», дасягнулі першага месца ў Billboard Hot 100. Майкл стаў самым прадаваным музыкам 1988 году, а «Faith» была нарачоная альбомам году на ўручэньні прэміі Грэмі ў 1989 годзе. Ягоны другі сольны альбом «Listen Without Prejudice Vol. 1» 1990 году таксама меў добрыя продажы, аднак, колькасьць набытых слухачамі асобнікаў скарацілася да 8 мільёнаў. Тым ня менш, альбом заняў першы радок у чарце Вялікабрытаніі.

У 1998 годзе Майкл абвесьціў пра сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. Ён быў актыўным борцам за правы ЛГБТ і дабрачынныя зборы сродкаў на ВІЧ/СНІД. Асабістае жыцьцё Майкла, ужываньне наркотыкаў і юрыдычныя праблемы сталіся тэмамі, якія аьвятляліся ў часопісах і газэтах у канцы 1990-х і 2000-х гадох. У 1998 годзе сьпявак быў арыштаваны за публічную распусту, апасьля таксама не абыходзілася без арышту за некалькі злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі. 25 сьнежня 2016 году Майкл быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў горадзе Горынг-он-Тэмз у графстве Оксфардшыр.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі