Жако

Афрыканскі шэры папугай, жако (па-лацінску: Psittacus erithacus) — адзіны прадстаўнік роду ў сямействе папугаевых.

Афрыканскі шэры папугай
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаКілегрудыя
АтрадПапугаепадобныя
СямействаПапугаевыя
ПадсямействаПапугаі
РодЖако
ВідЖако
ПадвідыЧырванахвосты афрыканскі шэры папугай
Бурахвосты афрыканскі шэры папугай
Бінамінальная намэнклятура
Psittacus erithacus
Арэал

Апісаньне

Даўжыня цела можа дасягаць 30-35 см, размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хвасту 8 см. Маюць чорную загнутую дзюбу, сьвінцова-шэрыя лапы. У апярэньні жако два асноўныя колеры — пер’е попельна-шэрага колеру з крыху сьвятлейшымі краямі і вішнёва-чырвоны колер хваста.

Падвіды

Найчасьцей вылучаюць два падвіды[1]:

  • Чырванахвосты жако (па-лацінску: Psittacus erithacus erithacus) — даўжныя цела да 35 см, пер’е попельна-шэрае, хвост вішнёвага колеру, дзюба цалкам чорная[1]. Распаўсюджаны з паўднёва-ўсходняга Берагу слановай косткі да заходняе Кеніі, паўночна-заходняе Танзаніі, паўднёвае ДР Конга і паўночнае Анголы.
  • Бурахвосты жако (па-лацінску: Psittacus erithacus timneh) — меншыя, даўжынёй цела да 29 см, маюць цямнейшюю афарбоўку, цёмна-малінавы хвост, на верхняй частцы дзюбы маюць зону колеру слановай косткі. Пражывае ў заходняй частцы Верхняе Гвінэі і ў саваннах Заходняе Афрыкі ад Гвінэі-Бісаў, Сьеры-Леонэ і паўднёвае Малі на ўсход да ракі Бандама ў Кот д’Івуары.

Некаторыя арнітолягі вылучае яшчэ трэці і чацьверты падвіды.

Розум і перайманьне словаў

Папугаевыя лічацца аднымі з самых разумных птушак, здольных да гукаперайманьня (хоць ацэнка разумовых здольнасьцяў у пэўнай меры ўмоўная). Жако ў сярэднім можа запомніць больш за 100 выразаў. Шматразовыя экспэрымэнты з папугаямі жако(ru), адным зь якіх быў Алекс(en), праведзеныя доктарам навук Ірэн Пэпэрбэрг(en), паказалі, што гэтыя птушкі могуць асацыяваць словы чалавечай мовы з прадметамі, якія яны абазначаюць, а таксама здольныя ўспрымаць паняцьце формы, колеру, парадкавага нумару, нуля і да т.п. Яшчэ адзін папугай, Нкісі(en), у 2004 годзе меў слоўнікавы запас 950 словаў і мог складаць зь іх фразы[2].

Шматлікія жако пачынаюць вывучаць мову да двух-трох гадоў, бурахвостыя жако робяць гэта крыху раней. У хатніх умовах часта імкнуцца паўтараць гукі бытавой электронікі: тэлефонаў, дамафонаў ці гадзіньнікаў. Часта імітуюць гукі іншых птушак.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Жакосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Psittacus erithacusтаксанамічная інфармацыя