Кот д’Івуар

дзяржава ў Заходняй Афрыцы

Рэспубліка Кот д’Івуар (па-француску: République de Côte d'Ivoire — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскага заліву. Мяжуе зь Лібэрыяй (716 км), Гвінэяй (610 км), Малі (532 км), Буркіна-Фасо (584 км) і Ганай (668 км).

Кот д’Івуар
République de Côte d'Ivoire
Сьцяг Кот д’ІвуаруГерб Кот д’Івуару
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Discipline and Labour» («Адзінства, дысцыпліна і праца»)
Дзяржаўны гімн: «L’Abidjanaise»
Месцазнаходжаньне Кот д’Івуару
Афіцыйная мовафранцуская
СталіцаЯмусукра
Найбуйнейшы горадАбіджан
Форма кіраваньня рэспубліка
Алясан Уатара
Даніель Каблян Дункан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
69-е месца ў сьвеце
322 463 км²
1,4
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
53-е месца ў сьвеце
23 919 000
63,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
98 месца ў сьвеце
$40,348 млрд
$1726
ВалютаФранк КФА (XOF)
Часавы пасGMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

7 жніўня 1960
Аўтамабільны знакCI
Дамэн верхняга ўзроўню.ci
Тэлефонны код+225
Мапа Кот д’Івуару
Мапа Кот д’Івуару

Гісторыя

На тэрыторыі сучаснага Кот д’Івуару ў 1 тысячагодзьдзі зьявіліся першыя людзі. Першапачаткова гэта былі плямёны пігмэяў, потым зьявіліся і іншыя народы.

Першыя эўрапейцы зьявіліся на ўзьбярэжжы ў XV стагодзьдзі. Сярод іх былі і партугальцы, і галяндцы, і датчане. Калянізацыя пачалася з прыходам у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя французаў. Яны вывозілі адсюль дыямэнты, золата, каву і какава. 10 сакавіка 1893 году Бераг слановай косьці быў аб’яўлены калёніяй Францыі, у 1895 годзе далучаны да Францускай Заходняй Афрыкі. Бераг слановай косьці пераўтварыўся ў значнага вытворцу кавы і какава для Францыі. У 1934 годзе горад Абіджан быў абвешчаны сталіцай калёніі. Пасьля працяглага пэрыяду барацьбы за незалежнасьць, у 1957 годзе Францыя перадала калёніі мясцовае самакіраваньне. А 7 жніўня 1960 году была абвешчана незалежнасьць рэспублікі Бераг слановай косьці. Тым ня менш краіна заставалася сыравінным прыдаткам Францыі.

У 1980-я гады засуха, а таксама неспрыяльная каньюнктура на сусьветным рынку прывяла да значнага эканамічнага спаду. У 1990-я гады былі праведзены эканамічныя рэформы, якія не змаглі спыніць сацыяльную напружанасьць. 25 сьнежня 1999 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот. 19 верасьня 2002 году ў Абіджане ўспыхнула паўстаньне, якое прывяло да грамадзянскай вайны паміж палітычнымі групоўкамі поўначы і поўдня краіны.

Вясной 2007 году атрымалася дасягнуць мірнага пагадненьня.

Палітыка

Кот д’Івуар зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1960 годзе. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, таксама зь пяцігадовым тэрмінам. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які кіруецца прэм’ер-міністрам прызначаемым прэзыдэнтам. Паводле зьвестак міжнародных праваахоўных арганізацыяў, палітычныя правы грамадзянаў краіны значна абмежаваныя.

Адміністрацыйны падзел

Кот д’Івуар падзелены на 19 абласьцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 58 дэпартамэнтаў.

Вобласьці Кот д’Івуару
ВобласьцьЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2007), чал.
1.АгнэбіАгбавіль9080822 592
2.БафінгТуба8720203 608
3.Бас-СасандраСан-Пэдра25 8001 202 761
4.ДэнгуэлеАдзіенэ20 600316 045
5.МантанэсМан16 6001 284 657
6.ФрамаджерГаньёа6900775 840
7.Хаўт-СасандараДалоа15 2001 354 028
8.ЛаксЯмусукра8940681 812
9.ЛагунэсАбіджан13 1724 804 106
10.МарахуБуафль8500743 621
11.Моэн-КавэліГігло14 150505 706
12.Моэн-КамоэАбэнгуру6900557 086
13.Нзы-КамоэДзімбокра19 5601 038 166
14.СаванэсКарога40 3231 386 445
15.Суд-БандамаДыво10 650942 873
16.Суд-КамоэАбаіса7278612 129
17.Валее-ду-БандамаБуакэ28 5301 523 855
18.ВарадугуСегела21 900456 708
19.ЗанзанБандуку38 000957 314

Геаграфія

Большая частка паверхні краіны гэта ўзвышшы. На захадзе, на мяжы з Гвінэяй, знаходзіцца горны масіў Німба (самы высокі пункт — 1752 м). У паўднёвай частцы паверхня паступова пераходзіць у прыбярэжныя нізіны. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны, зь сярэднегадавымі ападкамі 1500—2300 мм. На астатняй частцы краіны клімат субэкватарыяльны, ападкі складаюць ад 1000 да 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура ад 24—25°С у жніўні да 28—30°С у сакавіку. У краіне існуе вялікая колькасьць рэк: асноўныя гэта Бамдана, Камоэ, Сасандра. Расьліннасьць саванная. На поўдні краіны растуць экватарыяльныя лясы (каля 22% паверхні). Каля 6% паверхні адведзены пад нацыянальныя паркі, некаторыя зь якіх знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны культуры і прыроды ЮНЭСКО.

Эканоміка

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў краіне была праведзена электрыфікацыя, палепшана сетка чыгункі і дарогаў. Большасьць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, Кот д’Івуар зьяўляецца сусьветным лідэрам па вытворчасьці какава-бабоў.