Жуліяну Бэлецьці

Жулія́на Хаўс Бэле́цьці (па-партугальску: Juliano Haus Belletti; нарадзіўся 20 чэрвеня 1976 году ў Каскавэле, штат Парана, Бразылія) — былы прафэсійны бразыльскі футбаліст. Чэмпіён сьвету 2002 году ў складзе зборнай Бразыліі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2005/06 у складзе гішпанскай «Барсэлёны».

Жуліяна Бэлецьці
Жуліяна Бэлецьці
Juliano Haus Belletti
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся20 чэрвеня 1976 (47 гадоў)
Каскавэл, Бразылія
Рост179 см
Вага74 кг
Пазыцыяабаронца
Моладзевыя клюбы
1992—1994Крузэйра
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1994—1996
1996—2002
1999
2002—2004
2004—2007
2007—2010
2010—2011
Крузэйра
Сан-Паўлу
Атлетыка Мінэйра (арэнда)
Вільярэал
Барсэлёна
Чэлсі
Флумінэнсэ
22 (0)
54 (4)
17 (5)
59 (6)
71 (0)
54 (5)
9 (0)
Зборныя
2001—2005Бразылія23 (1)

Кар’ера

Прафэсійную кар'еру пачаў у «Крузэйра» ў 1993 годзе. За два сэзоны ён правёў 22 матчу ў чэмпіянаце краіны, а затым перайшоў у «Сан-Паўлу», дзе яму атрымалася замацавацца ў асноўным складзе каманды. 1999 год абаронца правёў у арэндзе ў «Атлетыка Мінэйра», стаўшы віцэ-чэмпіёнам Бразыліі. Ён забіў самы хуткі гол у гісторыі фіналаў бразыльскай лігі. У 2001 годзе хадзілі чуткі пра яго пераход у гішпанскі клюб «Валенсія», аднак у самую апошнюю хвіліну яго адмянілі.

У 2002 годзе пасьля трыюмфу на чэмпіянаце сьвету Бэлецьці перабраўся ў Эўропу, склаўшы дамову зь «Вільлярэалам», якому абыйшоўся ў чатыры мільёны эўра. Ён хутка асвоіўся ў Гішпаніі і стаў незаменным у камандзе, правядучы 31 матч у «Чэмпіянаце Гішпаніі» і яшчэ шэсьць паядынкаў у Кубку Інтэртота. У сэзоне 2003/04 Бэльлеці не апускаўся ніжэй высока паднятай планкі і дапамог свайму клюбу атрымаць перамогу ў Кубку Інтэртота, а затым дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе «Вільлярэал» саступіў будучыму трыўмфатару «Валенсіі». Добра адыграўшы сэзон, ён прыцягнуў увагу скаўтаў «Барсэлёны», зь якой і падпісаў чатырохгадовы кантракт.

17 траўня 2006 году на Стад-дэ-Франс у Парыжы «Барсэлёна» сустракалася зь лёнданскім «Арсэналам» у фінале Лігі чэмпіёнаў 2006 году. Бэльлеці застаўся на зэдлі запасных, саступіўшы месца ў асноўным складзе Олегэру, аднак менавіта ён стаў галоўным героем сустрэчы, калі выйдучы на замену ён завяршыў дакладным ударам камбінацыю «Барсы», забіўшы свой першы гол у складзе каталёнскага клюбу і прынясучы яму перамогу ў гэтым турніры.

У жніўні 2007 году Жуліяна Бэлецьці перайшоў з «Барсэлёны» ў лёнданскі «Чэлсі». Сума трансфэру, па інфармацыі прэсы, склала ад 5 да 5,5 млн эўра.

Нацыянальная зборная

Бэлецьці дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў паядынку супраць Эквадору 28 сакавіка 2001 году. Ён атрымаў залаты мэдаль Чэмпіянату сьвету 2002 году, хоць на працягу ўсяго турніру быў дублёрам Кафу, правядучы на поле толькі пяць хвілін у паўфінальнай сустрэчы з Турцыяй.

Статыстыка

СэзонКлюбГульніГалыТрафэі
2007—2008Чэлсі152
2006—2007Барсэлёна130Віцэ-чэмпіён Гішпаніі
2005—2006Барсэлёна260Чэмпіён Гішпаніі
Ліга чэмпіёнаў УЭФА
2004—2005Барсэлёна310Чэмпіён Гішпаніі
2003—2004Вільлярэал283Без тытулаў
2002—2003Вільлярэал313Кубак Інтэртота
2001—2002Вільлярэал (4 млн эўра)142Без тытулаў
2001Сан-Паўлу131Турнір Рыё-Сан-Паўлу
2000Сан-Паўлу110Чэмпіён штату Сан-Паўлу
1999Атлетыка Мінэйра (арэнда)175Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс
1998Сан-Паўлу41Чэмпіён штату Сан-Паўлу
1997Сан-Паўлу121Без тытулаў
1996Сан-Паўлу131Без тытулаў
1995Крузэйра170Без тытулаў
1994Крузэйра50Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс

Вонкавыя спасылкі

Жуліяну Бэлецьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў