Журавіны

расьліна

Жураві́ны (па-лацінску: Oxycóccus) — вечназялёны дробны нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі 15—75 см даўжынёю.

Журавіны
Ягады журавін
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВерасакветкавыя
СямействаВерасовыя
РодВакцыніюм
ПадродЖуравіны
Бінамінальная намэнклятура
Oxycóccus
Арэал

Біялягічнае апісаньне

Журавіны. Батанічная ілюстрацыя Адольфа Іпэя, 1813

Лісьце доўгае, бліскучае, на зіму не адпадае, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шэраватае, з уціснутай сярэдняй жылай. Кветкі цёмна-ружовыя.

Плод — цёмна-чырвоная шарападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякацьцю і шчыльнай скуркай. Цьвіце ў траўні, ягады сьпеюць у верасьні—кастрычніку.

Збор і захоўваньне

Расьце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць сасна, дурніцы, падвей, багун.

У Беларусі расьце паўсюдна.

Прамысловая здабыча

Некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў сьвеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасьля Чылі, Канады і ЗША[1].

Выкарыстаньне

У народнай мэдыцыне ягады спажываюць пры зьніжанай кісьліннасьці страўніка. З журавінаў гатуюць морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі. Узвары й экстракты з журавінаў прыемныя й карысныя пры стоме. Лісьце можа ўжывацца як гарбата. Журавіны зьяўляюцца сховішчам шматлікіх карысных рэчываў і вітамінаў.

Беларусь

У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 10-м месцы ў сьвеце паводле збору журавінаў[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Журавінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў