Каляндар Багаі

Каляндар Багаі — каляндар, які выкарыстоўвае вера Багаі. Быў уведзены Бабам, папярэднікам Бахавулы і вядомы зараз як каляндар Бадзі альбо каляндар Багаі. Паводле гэтага календара дзень — гэта пэрыяд часу паміж двума пасьлядоўнымі заходамі сонца. У Баяне Баб зрабіў месяц Ала месяцам Посту. Ён пазначыў, што дзень Наўруза сьведчыць пра сканчэньне гэтага пэрыяду, і абвесьціў Наўруз Божым Днём. Бахавула зацьвердзіў каляндар Бадзі, у якім Наўруз пазначаны як сьвята.

Наўруз — першы дзень новага году. Ён прыпадае на веснавое роўнадзеньне ў паўночным паўшар’і, якое звычайна адбываецца 21 сакавіка. Бахавула тлумачыць, што гэтае сьвята мусіць адзначацца ў той дзень, калі сонца пераходзіць у сузор’е Аўна, нават калі гэта адбываецца ўсяго за хвіліну да заходу сонца. Такім чынам, Наўруз можа прыпасьці на 20, 21 альбо 22 сакавіка, у залежнасьці ад надыходу роўнадзеньня.

Права ўдакладняць шматлікія зь ягоных запаветаў Бахавула перадаў Сусьветнаму Дому справядлівасьці. Сярод іх — і пэўныя пытаньні, якія тычацца календара Багаі. Захавальнік Веры Багаі казаў, што для ўвядзеньня міжнароднага закону пра час сьвяткаваньня Наўруза неабходна вызначыць месца на зямной паверхні, якое б зьяўлялася эталонам для вызначэньня моманту надыходу веснавога роўнадзеньня. Ён таксама зазначыў, што выбраць такое месца даручана Сусьветнаму Дому Справядлівасьці.

Каляндар Бадзі заснаваны на сонечным годзе ў 365 дзён, 5 гадзінаў і 50 дадатковых хвілінаў. Год складаецца зь 19 месяцаў па 19 дзён кожны (такім чынам усяго — 361 дзень) з дадаваньнем чатырох (у высакосны год — пяці) дзён. Баб ня вызначыў дакладнага месца гэтых устаўных дзён у новым календары. У Кітаб-і-Агдам гэтае пытаньне разьвязваецца шляхам замацаваньня за гэтай «рэштай» дзён пастаяннага каляндарнага месца непасрэдна перад месяцам Ала, пэрыядам Посту.

Тыдзень Багаі складаецца зь сямі дзён, выходны — пятніца. Вылучаюцца таксама дзевятнаццацігадовыя цыклі, у якіх кожны год мае сваю назву. Пэрыяд у 361 год (19×19 дзён) называецца Кул-і Шай (па-арабску — «усё існае»).

Месяцы багаі

Арабская назваПа-арабскуПеракладГрэгарыянскія даты
БахāبهاءПышнасьць21 сакавіка8 красавіка
ДжалāлجلالСлава9 красавіка27 красавіка
ДжамāлجمالПрыгажосьць28 красавіка16 траўня
‘Аз̣аматعظمةВялікасьць17 траўня4 чэрвеня
НурنورСьвятло5 чэрвеня23 чэрвеня
Рах̣матرحمةЛітасьцівасьць24 чэрвеня12 ліпеня
КалімāтكلماتСловы13 ліпеня31 ліпеня
КамāлكمالДасканаласьць1 жніўня19 жніўня
Асмā’ اسماءІмёны20 жніўня7 верасьня
‘ІзатعزةМоц8 верасьня26 верасьня
МашыйятمشيةВоля27 верасьня15 кастрычніка
‘ІльмعلمВеды16 кастрычніка3 лістапада
К̣удратقدرةМагутнасьць4 лістапада22 лістапада
К̣аулقولМова23 лістапада11 сьнежня
Масā’ільمسائلПытаньні12 сьнежня30 сьнежня
ШарафشرفГонар31 сьнежня18 студзеня
Султ̣анسلطانВаладарства19 студзеня6 лютага
МулькملكПанаваньне7 лютага25 лютага
Аййāм-і Хā' ايام الهاءУстаўныя дні26 лютага1 сакавіка
‘Алā’علاءУзвышанасьць2 сакавіка20 сакавіка (месяц Посту)

Сьвятыя Дні Багаі

ІмяГрэгарыянскія датыПраца прыпыняецца
Наў-Руз (Новы год Багаі)21 сакавікаТак
Першы дзень Рыд̣вāна21 красавікаТак
Дзявяты дзень Рыд̣вāна29 красавікаТак
Дванаццаты дзень Рыд̣вāна2 траўняТак
Апавяшчэньне Баба23 траўняТак
Узьнясеньне Бахавулы29 траўняТак
Пакутніцкая сьмерць Баба9 ліпеняТак
Дзень народзінаў Баба20 кастрычнікаТак
Дзень народзінаў Бахавулы12 лістападаТак
Дзень Запавету26 лістападаНе
Узьнясеньне Абдул-Баха28 лістападаНе

Тыдзень Багаі

Арабская назваПа-арабскуПеракладДзень тыдня
ДжалāльجلالСлавасубота
ДжамāльجمالПрыгажосьцьнядзеля
КамāльكمالДасканаласьцьпанядзелак
Фід̣āльفضالЛаскааўторак
‘ІдāльعدالСправядлівасьцьсерада
ІстыджлāльاستجلالВялікасьцьчацьвер
Істык̣лāльاستقلالНезалежнасьцьпятніца

Вāх̣ід і Кул-і Шай’

У календары Багаі таксама існуюць 19-гадовыя цыклі, якія называюцца «Вāх̣ід», і 361-гадовыя (19×19) цыклі, якія называюцца Кул-і Шай’ (літаральна — «усё існае»). Дзявяты Вāх̣ід першага Кул-і Шай’ пачаўся ў 1996 годзе. Другі Кул-і Шай’ пачнецца 21 сакавіка 2205 году. Годазьлічэньне вядзецца ад 1844 году.

Назвы гадоў у Вāх̣ідах:

Арабская назваПа-арабскуПераклад
1АліфأﻟﻒА
2Бā’باءБ
3АбأبБацька
4ДāльدﺍﻝД
5БāбبابВароты
6ВāвوﺍوВ
7АбадأبدВечнасьць
8ДжāдجادШчодрасьць
9Бахā'بهاءПышнасьць
10Х̣убحبЛюбоў
11БагāджبهاجЦудоўны
12ДжавāбجوابАдказ
13Ах̣адاحدАдзіны
14ВагāбوﻫﺎبБагацьце
15ВідāдودادЗьвязанасьць
16Бады‘بديءПачатак
17БахіبهيПрамяністы
18АбхāابهىНайпрамяністы
19Вāх̣ідواحدАдзінства