26 лютага

дата
люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829   
2024 год
Усе дні

26 лю́тага — 57-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 309 дзён (308 у невысакосным годзе).

Падзеі

  • 364 — вайсковы трыбун Валентыніян I быў абраны рымскім імпэратарам
  • 1548 — турэцкі адмірал Піры-рэіс адбіў у Партугаліі Адэн
    • 1554 — Бітва пры Марыгуэнью
    • 1561 — у Балівіі заснаванае места Санта Круз
  • 1658 — згодна з Роскільскім мірам кароль Даніі Фрэдэрык III згубіў амаль палову сваіх уладаньняў
    • 1744 — пакараныя сьмерцю 16 удзельнікаў Крычаўскага паўстаньня
    • 1785 — у Ліхтэнштайне выкананы апошні ў гісторыі краіны сьмяротны прысуд — найвышэйшай мерай была пакараная за злачынства 42-гадовая Барбара Эрні
    • 1789 — сканаў ангельскі вогер-рэпрадуктар Экліпс, які зьяўляецца продкам 80% сучасных скакавых коней
    • 1797 — Банк Ангельшчыны надрукаваў першую банкноту наміналам 1 фунт
  • 1815 — высланы на Эльбу Напалеон Банапарт зьбег з вострава
    • 1832 — Канстытуцыя Каралеўства Польскага была замененая Арганічным статутам
    • 1832 — адбыўся першы парыскі канцэрт Фрыдэрыка Шапэна
    • 1848 — абвешчаная другая Француская рэспубліка
    • 1860 — у Каліфорніі белыя асаднікі забілі 80-250 індзейцаў з племені выётаў
    • 1861 — імпэратар Аўстрыі Франц Ёзэф I выдаў г. зв. Лютаўскі патэнт
  • 1901 — беларускі студэнт Пётар Карповіч застрэліў у Маскве міністра асьветы Расейскае імпэрыі
  • 1976 — у Паставах адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1991 — брытанскі вынаходнік Тым Бэрнэрз-Лі прэзэнтаваў першы браўзэр «WorldWideWeb»

    Нараджэньні

    Сьмерці

    Сьвяты

    26 лютагасховішча мультымэдыйных матэрыялаў