23 чэрвеня

дата
чэрвень
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
2024 год
Усе дні

23 чэ́рвеня — 175-ы дзень году (174-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 192 дні.

Падзеі

  • 930 — скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў — ісьляндзкі Альтынг
  • 1757 — бітва пры Плесі запачаткавала брытанскую заваёву Індыі
  • 1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб
  • 1812 — Напалеонаўскія войны: Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю
  • 1846 — бэльгійскі вынаходнік Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону
  • 1894 — у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна ўтварыўся Міжнародны алімпійскі камітэт
  • 1941 — створаная Стаўка Галоўнага Камандаваньня Узброеных Сіл СССР
  • 1944 — савецкія войскі распачаталі наступальную апэрацыю «Багратыён», у выніку якой немцы канчаткова пазбавіліся ініцыятывы ў вайне
  • 1946 — у Рэгенсбургу (Баварыя) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны
  • 1952 — Карэйская вайна: 500 амэрыканскіх самалётаў разбурылі пяць буйнейшых ГЭС Паўночнай Карэі
  • 1956 — Гамаль Абдул Насэр стаў прэзыдэнтам Эгіпту і займаў гэты пост да сваёй сьмерці ў 1970
  • 1972 — 45 краінаў пакінулі зону стэрлінга, што дазволіла іх нацыянальным валютам існаваць асобна ад брытанскай
  • 1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць
  • 1991 — заснаванае Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб»
  • 1993 — Хуан Антоніё Самаранч адкрыў Алімпійскі музэй у Лязане
  • 1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі
  • 2021 — тэмпэратурны рэкорд чэрвеня ў Беларусі прывёў да пажару на Лукомскай ДРЭС

    Нараджэньні

    Сьмерці

    Вонкавыя спасылкі

    23 чэрвенясховішча мультымэдыйных матэрыялаў