Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 10 красавіка 2010 году на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці, каля вайсковага аэрапорту «Паўночны». Зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі авіякатастрофай зь першымі асобамі дзяржавы.

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам

Ту-154М у аэрапорце Загрэбу ў час візыту прэзыдэнта Польшчы ў Харватыю
Зьвесткі пра катастрофу
Дата10 красавіка 2010
Характаркрушэньне падчас пасадкі
ПрычынаСьледзтва разглядае тры верагодныя прычыны: надвор’е, памылка пілёта, тэхнічныя непаладкі[1]
Месца катастрофыСмаленская вобласьць, Расея
54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556
Пункт вылетуВаршаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна, Варшава, Польшча
Пункт прызначэньняСмаленск-паўночны, Смаленск, Расея
Паветранае судна
Мадэль самалётаТу-154М
Бартавы нумар101 (90A837)
Пасажыры88[2]
Экіпаж8[2]
Загінулі96[2]
Выжылі0

У выніку катастрофы загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу[2]. Сярод загіблых прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і ягоная жонка Марыя, польскія палітыкі, практычна ўсё найвышэйшае вайсковае камандваньне, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.

Польская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні[3].

Храналёгія падзеяў

Мапа палёту

10 красавіка 2010 году самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы ў Смаленск, разьбіўся пры заходзе на пасадку ў складаных мэтэаралягічных умовах на аэрадром «Смаленск-Паўночны».

Самалётам кіраваў польскі экіпаж з авіяатраду прэзыдэнта.

Згодна зь зьвесткамі начальніка кіраваньня інфармацыі МНС Расеі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася щ 10:56 паводле маскоўскага часу. Імаверна, самалёт закрануў дрэва пры зьніжэньні[4]. Аднак 28 красавіка на прэс-нарадзе польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што падзеньне самалёта адбылося ў 8:41 паводле польскага часу (10:41 паводле маскоўскага), а не на 15 хвілін пазьней, як паведамлялася ў першыя дні пасьля катастрофы[5].

На сёньня сьнежань 2016 году існавали сумневы ў аб’ектыўнасьці афіцыйнае (расейскае) вэрсіі прычыны катастрофы. У тым ліку, даказваецца, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце[6][7][8].

Наступствы

У адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Польшчы сьпікер Сойму Браніслаў Камароўскі часова прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[9]. Цягам 14 дзён ён меў абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.

У дзень авіякатастрофы Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў[3].

17 красавіка 2010 году ў Варшаве адбылася афіцыйная цырымонія разьвітаньня з ахвярамі катастрофы. На пляцы, у прысутнасьці сотняў тысячаў чалавек з усіх рэгіёнаў Польшчы, з замежжа, у тым ліку і Беларусі, прагучалі імёны ўсіх ахвяраў катастрофы[10].

Пасажыры самалёта

На борце самалёта знаходзіліся 96 чалавек[11], 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу[12]. Дэлегацыя мусіла складацца з 89 чальцоў, але адна жанчына спазьнілася на самалёт[13].

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі
Першая лэдзі Польшчы Марыя Качынская

Сярод пасажыраў самалёта былі[14]:

  • Лех Качынскі — прэзыдэнт Польшчы
  • Марыя Качынская — жонка прэзыдэнта Польшчы
  • Рышард Качароўскі — былы прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні
  • Кшыштаф Путра — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
  • Ежы Шмайдзінскі — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
  • Крысьціна Бахенэк — віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы
  • Уладзіслаў Стасяк — кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
  • Аляксандар Шчыгла — кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы
  • Павал Выпых — дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
  • Анджэй Крэмэр — намесьнік міністра замежных справаў Польшчы
  • Станіслаў Камароўскі — намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы
  • Томаш Мэрта — намесьнік міністра культуры Польшчы
  • Анджэй Пшэвозьнік — генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
  • Мацей Плажыньскі — прэзыдэнт кампаніі «Wspólnota Polska» — польскай культурнай арганізацыі, былы маршалак Сойму
  • Марыюш Казана — загаднік пратакольнага аддзелу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў

  • Францішак Гонгар — кіраўнік Генэральнага штабу Войска Польскага, генэрал
  • Тадэвуш Бук — галоўнакамандуючы сухадарожных войскаў, дывізійны генэрал
  • Анджэй Карвета — галоўнакамандуючы ВМФ, віцэ-адмірал
  • Анджэй Бласік — камандуючы ВПС, генэрал
  • Уладзімеж Патасінскі — камандуючы войскамі адмысловага прызначэньня, генэрал
  • Браніслаў Квяткоўскі — галава апэратыўнага камандваньня Войска Польскага, генэрал
  • Казімеж Гілярскі — камандуючы гарнізонам Варшавы, брыгадны генэрал
  • Станіслаў Камарніцкі — канцлер вайсковага ордэна Virtuti Militari, брыгадны генэрал
  • Зьбігнеў Дэмбскі — чалец капітула вайсковага ордэна Virtuti Militari, падпалкоўнік

Прадстаўнікі Парлямэнту

Сьпіс загінулых

Дэпутаты

Сэнатары

  • Станіслаў Заяц
  • Яніна Фэтлінская

Рэлігійныя дзеячы

  • Тадэвуш Плоскі — палявы біскуп Войска Польскага, генэрал-маёр
  • Мірон (Хадакоўскі) — арцыбіскуп Польскай Праваслаўнай Царквы, ардынары Войска Польскага, брыгадны генэрал
  • Адам Пільх — эвангелічны палявы капэлян, палкоўнік
  • Ян Асінскі — палявы капэлян Войска Польскага, падпалкоўнік
  • Зьдзіслаў Круль — капэлян варшаўскага аддзяленьня Аб’яднаньня Катынскіх сем’яў
  • Анджэй Квасьнік — капэлян Фэдэрацыі Катынскіх сем’яў
  • Раман Інджэйчык — капэлян прэзыдэнта Польшчы
  • Рышард Румянэк — сьвятар, прафэсар, рэктар Унівэрсытэту імя Кардынала Стэфана Вышынскага

Грамадзкія дзеячы

  • Стэфан Мэляк — старшыня Катынскага камітэту
  • Анджэй Сарыуш-Скомпскі — старшыня Фэдэрацыі катынскіх сем’яў
  • Бажэна Лоек — старшыня Польскага катынскага фонду

Іншыя чальцы дэлегацыі

Ушанаваньне памяці ў Беларусі

Ушанаваньне памяці ахвяраў авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага ля амбасады Польшчы ў Менску, 10 красавіка 2010

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні[15]. Кіраўнік краіны таксама даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграм з 12 да 18 гадзін[16].

У наступныя пасьля трагедыі дні беларусы прыносілі кветкі й зьнічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і берасьцейскага кансулятаў, пакідалі запісы ў жалобных кнігах. Ускладаць кветкі прыходзілі палітыкі, гісторыкі, літаратары, артысты[17]. У Катэдральным касьцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качынскага. 11 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу, на якой прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі[18]. Службовыя асобы таксама дапамаглі палякам: спрасьцілі візавыя фармальнасьці для сваякоў загінуўшых[19].

18 красавіка 2010 году ў менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі прайшла памінальная служба ў памяць ахвяраў. Цырымонію наведаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, якія запаліў ля партрэта Качынскага лямпаду. Ад прэзыдэнта быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі[20].

Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліў старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту Барыс Батура[20].

Памяць ахвяр катастрофы, у прыватнасьці прэзыдэнта Польшчы, яго жонкі, а таксама апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўдзельнікі 27-й сэсіі Рады БНР, якая адбылася 19 красавіка 2010 году ў Лёндане[21].

У сувязі з катастрофай, 18 красавіка 2010 году БТ паказала «Катынь» Анджэя Вайды ў беларускім перакладзе[22].

Фатаздымкі зь месца катастрофы ў Смаленску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў