Княжыцы

Кня́жыцы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лахвы. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 305 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на захад ад Магілёва, каля шашы Магілёў — Менск (колішні Віленскі тракт).

Княжыцы
лац. Kniažycy
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Магілёўская
Раён:Магілёўскі
Сельсавет:Княжыцкі
Насельніцтва:305 чал. (2010)
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 222
Паштовы індэкс:213125
СААТА:7244820071
Нумарны знак:6
Геаграфічныя каардынаты:53°58′25″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 53.97361° пн. ш. 30.14444° у. д. / 53.97361; 30.14444 30°8′40″ у. д. / 53.97361° пн. ш. 30.14444° у. д. / 53.97361; 30.14444
Княжыцы на мапе Беларусі ±
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Княжыцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл Сьвятога Мікалая пры кляштары дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII ст, які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Княжыцы ўпамінаюцца ў 1501 годзе як уладаньне жонкі вялікага князя Аляксандра Алены Іванаўны, з 1508 году ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. За часамі Старадубскай вайны ў 1535 годзе вёску спаліла войска маскоўскага ваяводы Івана Шуйскага. Па аднаўленьні Княжыцы вырасьлі да мястэчка. У 1645 годзе яны былі ў валоданьні Юрыя Галоўчынскага, па сьмерці якога перайшлі да ягонай жонцы Барбары з Друцкіх-Сакалінскіх, якая пазьней выйшла замуж за лідзкага харунжага Яна Курча, у іх супольным уладаньні Княжыцы згадваюцца ў 1654 годзе[2]. У 1748 годзе ўпамінаецца сынагога.

У 1681 годзе харунжы вялікі Канстантын Пац заснаваў у Княжыцах кляштар дамініканаў. Першы касцёл быў драўляным. У XVIII ст. кляштар атрымаў значныя ахвяраваньні ад нашчадкаў першага фундатара і шляхцічаў Крукоўскіх. Па 1750 годзе пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1780 годзе арцыбіскупам магілёўскім С. Богуш-Сестранцэвічам[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Касьцёл. Абмеры, 1869 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Княжыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 43 двары, на 1848 год — 147, на 1861 год — 72, на 1880 год — 93. У 1801 годзе ў Княжыцах завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага кляштарнага корпусу з мураваным флігелем.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). Да 1872 году завяршылася маскоўская перабудова колішняга касьцёла, калі над ім надбудавалі 4 купалы-цыбуліны. З 1879 году ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод (у 1884 годзе усталявалі паравую машыну). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Княжыцах было 117 двароў, дзейнічалі 2 царквы і малітоўны дом, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 14 крамаў, 2 заезныя двары. Побач зь мястэчкам знаходзілася аднайменная сядзіба, дзе было 2 двары, працавалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1905 годзе ў Княжыцах адкрылася скарбовая вінная крама. У пачатку XX ст. працавалі 2 вінакурныя заводы і 8 вадзяных млыноў. На 1909 год у мястэчку было 60 двароў, у маёнтку — 1.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Княжыцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Княжыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Княжыцы вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яны сталі цэнтрам сельсавету. У гэты час у мястэчку адкрыліся бібліятэка, лекарская амбуляторыя, хата-чытальня, народны дом. На 1926 год — 150 гаспадарак. У канцы 1930-х гадоў афіцыйны статус Княжыцаў панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1990 год у Княжыцах было 162 двары, на 1998 год — 149. Пастановаю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2003 году №11 будынак мясцовага касьцёла ўлучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў краіны[5]. У 2000-я гады Княжыцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 452 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 625 чал.; 1880 год — 506 чал.; 1883 год — 726 чал.[6]; 1897 год — 691 чал. у мястэчку Княжыцах і 31 чал. у двары Княжыцах
  • XXI стагодзьдзе: 1926 год — 771 чал.[7]; 1990 год — 459 чал.; 1998 год — 340 чал.[8]; 1999 год — 371 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — да 400 чал., зь якіх 30% людзі сталага веку; 2007 год — 305 чал.[9]; 2010 год — 305 чал.

Інфраструктура

У Княжыцах месьціцца школа (245 вучняў у 2004 годзе), пры якой працуе музэй мясцовага ўраджэнца — мастака й мастацтвазнаўцы Паўла Масьленікава. Таксама працуюць крама, пошта і лякарня (з 1980 году) на амаль 100 месцаў. З 2001 году існуе дзіцячы прытулак на 15 месцаў[10].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVII ст.)
  • Кляштар кармэлітаў (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Галерэя

Асобы

  • Уладзімер Камароў (нар. 1923) — хімік, акадэмік АН Беларусі
  • Павал Масьленікаў (1914—1995) — беларускі мастак і мастацтвазнаўца (нарадзіўся ў в. Нізкай Вуліцы, недалёка ад Княжыцаў)
  • Васіль Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі