Лібрэвіль

Лібрэві́ль (па-француску: Libreville) — сталіца Габону, разьмешчаная на рацэ Габон. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эстуарэ. Самы вялікі горад краіны. Насельніцтва складае каля 578 тыс. чалавек.

Лібрэвіль
франц. Libreville
Герб Лібрэвілю
Першыя згадкі:1843
Краіна:Габон
Правінцыя:Эстуарэ
Насельніцтва:703 904 чал. (2013)
Геаграфічныя каардынаты:0°23′24.36″ пн. ш. 9°27′15.84″ у. д. / 0.3901° пн. ш. 9.4544° у. д. / 0.3901; 9.4544 9°27′15.84″ у. д. / 0.3901° пн. ш. 9.4544° у. д. / 0.3901; 9.4544
Лібрэвіль на мапе Габону
Лібрэвіль
Лібрэвіль
Лібрэвіль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://libreville.ga

Гісторыя

Тэрыторыя, на якой цяпер знаходзіцца горад, першапачаткова, да прыбыцьця французаў, была заселеная племенем Мпонгвэ. У 1839 годзе французы выкупілі гэтую зямлю. Горад быў заснаваны ў 1843 годзе. У 1848 годзе горад быў названы Лібрэвіль (па-беларуску: вольны горад). З 1934 да 1946 году Лібрэвіль быў асноўным портам Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. Пасьля атрыманьня Габонам незалежнасьці ў 1960 годзе, у горадзе жыло толькі 31 000 чалавек. У нашы дні амаль палова насельніцтва краіны жыве ў Лібрэвілі.

Вонкавыя спасылкі

Лібрэвільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў