Лісічка

род грыбоў

Лісічкарод базыдыяльных грыбоў сямейства лісічкавых.

Лісічка
Жоўтыя лісічкі (2007 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваПоўнаядравыя
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваНайвышэйшыя грыбы
ГрупаБазыдыяльныя грыбы
КлясаПечурыцападобныя
АтрадЛісічкападобныя
СямействаЛісічкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Cantharellus Мішэль Адансон

На 1984 год было вядома каля 70 відаў найбольш пашыраных ва ўмераным поясе зямнога шару. У Беларусі налічвалася 3 віды. Быў сапратрофам на глебе і подсьціле. Некаторыя ўтваралі грыбакорань[1].

Выгляд

Пладовае цела лісічкі з ножкай было шчыльна- або цьвёрда-мясістым. Пукатая шапка грыба з узростам станавілася ўвагнутай ды лейкападобнай. Гладкі і шчыльна зрослы зь мякацьцю гімэнафор быў маршчакаваты або пласьціністы, часта галінасты. Споравы парашок быў белы або жаўтаваты[1]. Бясколерныя і гладкія споры былі эліпсападобнымі[2].

Беларусь

Найбольшае пашырэньне ў Беларусі мела жоўтая[2] (звычайная, сапраўдная) лісічка. Расла на глебе ў лясах часта вялікімі скапленьнямі ў ліпені—кастрычніку. Гладка і жоўтая шапка з шырокім, часта хвалістым краем мела прамер да 8 см і была пукатай або плоскай. Пазьней шапка грыба станавілася шырокалейкападобнай і часам выцьвітала да сьветла-жоўтага або белаватага адценьня. Пласьціністыя і тоўстыя складкі гімэнафору зыходзілі на ножку. Гладкая і цыліндрычная ножка была аднаго адценьня з шапкай лісічкі. Белая і шчыльная мякаць мела прыемны пах і смак. Была вядомым ядомым грыбам. Утрымлівала вітаміны ПП і групы Б, а таксама медзь і цынк. Радзей трапляліся жаўцеючая і трубкападобная лісічка[1].

У харчаваньні

Бульбяны суп зь лісічкамі (2017 год)

Лісічкі спажывалі сьвежымі, марынаванымі і салёнымі[3]. Цела лісічкі ўтрымлівае хітынманозу, якая бурыць яйкі чарвякоў. Таму вусякі і чарвякі не кранаюць лісічак. Гэтае рэчыва здабываюць зь лісічак для вырабу лекаў. Настоем зь лісічак лечаць ангіну, нарывы і фурункулы. Сярод іншага, ужываньне лісічак спрыяла паляпшэньню зроку і папярэджвала хваробы вачэй, бо гэтыя грыбы зьмяшчалі багата вітамінаў А, Б і ПП, а таксама медзь і цынк. Найчасьцей лісічкі спажывалі печанымі і зьмешвалі з бульбай і яйкамі, курацінай і спагеці. Таксама іх дадавалі ў пірог і піцу[4].

Крыніцы