Медзь

хімічны элемэнт з атамным нумарам 29

Медзь, сьпіж[1] (Cu, лац. cuprum) — хімічны элемэнт, ружова-чырвоны мэтал. Гэта плястычны мэтал зь вельмі высокай цяпло- й электраправоднасьцю, з-за чаго зьяўляецца добрым правадніком электрычнага току й цеплыні. Медзь бяз прымешкаў зьяўляецца мяккай і падатлівай, адкрытая паверхня мае першапачаткова чырвона-аранжавы колер. Гэты элемэнт часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці правадніку цяпла й электраэнэргіі, будаўнічага матэрыялу й складовай частцы розных мэталічных сплаваў, то бок выкарыстоўваецца ў ювэлірнай справе, у вытворчасьці марскога абсталяваньня й вырабу манэтаў і гэтак далей. Прыродная медзь складаецца з двух ізатопаў[2]: 63Cu (69,15%) і 65Cu[3]. Штучна атрыманыя радыёактыўныя ізатопы з масавымі лікамі 52—80[4].

Нікель ← Медзь → Цынк


Cu

Ag
Выгляд
ружова-чырвоны мэтал

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарМедзь, Cu, 29
Катэгорыя элемэнтуПераходны мэтал
Група, пэрыяд, блёк11 (Ib), 4, d
Адносная атамная маса63,546 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ar] 3d104s1
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Фазацьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)8,92 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня1084,62 °C
Электрычны супор1,7·10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 400 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс135 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-50-8

Медзь зьяўляецца адным зь нешматлікіх мэталаў, якія сустракаюцца ў прыродзе ў форме самародкаў[5], калі яе можна амаль адразу выкарыстоўваць, у адрозьненьне ад мэталаў, якія неабходна здабываць з руды. Гэта прывяло да вельмі раньняга выкарыстаньня чалавекам прыкладна з 8000 году да н. э.[6] Медзь сталася першым мэталам, які быў выплаўлены чалавекам з руды, што адбылося каля 5000 году да н. э. Таксама, гэты мэтал разам з цынай стаў першым мэталам, які быў выкарыстаны ў прыгатаваньні сплаву — бронзы, каля 3500 году да н. э. У рымскую эпоху, медзь галоўным чынам здабывалася на Кіпры, такім чынам, дзякуючы гэтаму востраву мэтал атрымаў свой лацінскі назоў. Ягоныя злучэньні звычайна сустракаюцца ў выглядзе соляў медзі (II).

Медзь мае важнае значэньне для ўсіх жывых арганізмаў як дыетычны макраэлемэнт, паколькі ён зьяўляецца адным з ключавых складнікаў дыхальнага фэрмэнтавага комплексу цытахром с-аксыдазы. У малюскаў і ракападобных медзь уваходзіць у склад крывянога пігмэнту гэмацыяніну, што замяняе жалезавы комплекс гэмаглабіну ў рыб і іншых хрыбетных. У людзей медзь сустракаецца ў асноўным у печані, цягліцах і костках[7]. Цела дарослага чалавека зьмяшчае ад 1,4 да 2,1 мг медзі на кіляграм масы цела[8].

Вытворчасьць

Большасьць медзі здабываецца ў выглядзе сульфідаў медзі ў буйных кар’ерах ў медна-парфіраваных радовішчах, якія ўтрымліваюць ад 0,4 да 1,0% медзі. Прыкладамі такіх радовішчаў зьяўляюцца шахты Чукікамата ў Чылі, Бінга-Каньён (анг. Bingham Canyon, Юта) і Эль-Чына (ці проста Чына, анг. Chino, Нью-Мэксыка) у ЗША. Згодна з Брытанскай геалягічнай службай у 2005 годзе Чылі была найбуйнейшым вытворцам медзі з руднікоў, акрамя таго трэць усёй здабычы прыпадала на ЗША, Інданэзію і Пэру[9]. Медзь можа таксама быць адноўлена праз падземнае вылугоўваньне. Некалькі радовішчаў у штаце Арызона лічацца першымі кандыдатамі для прымяненьня гэтага мэтаду[10]. Колькасьць выкарыстоўваемай медзі павялічваецца і колькасьць медзі ледзь задавальняе ўзровень выкарыстаньня ў разьвітых краінах[11].

Крыніцы

Літаратура

  • «Фізыка. Кароткі слоўнік-даведнік». (А. И. Болсун, Б. К. Галякевич. «Физика. Краткий словарь-справочник». Мн., 1997).
  • «Элемэнтарная фізыка. Даведнік». (Н. Кошкин, Е. Васильчикова. «Элементарная физика. Справочник», М., 1996).

Вонкавыя спасылкі

  • Медзь на The Periodic Table of Videos  (анг.)