Мадэль OSI

мадэль з сям’ю слаямі дзеля апісаньня сыстэмаў сувязі

Мадэль OSI (па-ангельску: Open Systems Interconnection model), ISO/IEC 7498-1 — стандартызаваная мадэль узаемадзеяньня ўнутры камунікацыйнай сыстэмы, разгледжаная ў перарэзе ўзроўняў абстракцыі. Пратаколы, што маюць сходныя паводзіны і ўласьцівасьці, падзеленыя на 7 узроўняў, дзе кожны вышэйшы, болей канкрэтызаваны, залежыць ад узроўню, болей абстрактнага, што палягае ніжэй. Падобная мадэль спрашчае разуменьне працы кампутарных сетак і палягчае распрацоўку новых пратаколаў.

Апісаньне ўзроўняў OSI

Мадэль OSI
Адзінка зьвестакУзровеньРоля
Мэтавыя
ўзроўні
Зьвесткі7. ПрыкладныДоступ да сеціўных службаў
6. ПрадстаўнічыПрадстаўленьне і шыфраваньне зьвестак, канвэртацыя зьвестак з
плятформазалежнага віду ў плятформанезалежны
5. СэансавыКіраваньне сэансамі злучэньняў паміж праграмамі
Сэгмэнты4. ТранспартныЗлучэньне паміж канцавымі пунктамі, надзейнасьць злучэньня і кантроль плыні
Носьбітавыя
ўзроўні
Пакет/Зьвесткаграма3. СеткавыВызначэньне шляхоў і лягічная адрасацыя
Кадар2. КанальныФізычная адрасацыя
Біт1. ФізычныПерадача двайковых зьвестак праз носьбіты

Паводле рэкамэндацыі X.200 у мадэлі існуюць 7 узроўняў (пранумараваныя ад 1 да 7, зьнізу ўверх). Кожны аб’ект узроўню N+1 залежыць ад аб’екта ўзроўню N.

На кожным узроўні існуе ўласная мінімальная адзінка зьвестак для перадачы — блёк зьвестак пратаколу (анг. PDU, Protocol data unit). Блёк зьвестак сэврісу (анг. SDU, Service data unit) — набор зьвестак, які перадаецца з зыходнага ўзроўню ніжэй па мадэлі, які аднак яшчэ ня быў загорнуты ў блёк зьвестак пратаколу (PDU).

Узровень 1: фізычны ўзровень

Узровень 2: канальны ўзровень

Узровень 3: сеткавы ўзровень

Узровень 4: транспартны ўзровень

Узровень 5: сэансавы ўзровень

Узровень 6: прадстаўнічы ўзровень

Узровень 7: прыкладны ўзровень

Прыкладны ўзровень у мадэлі OSI бліжэй за ўсіх палягае да карыстальніка. На гэтым узроўні пратаколы зьяўляюцца прамым інструмэнтам апраграмаваньня, зь якім узаемадзейнічае карыстальнік. Тым часам, самое гэтае апраграмаваньне ня ўключанае ў сфэру інтарэсаў OSI, таму і не разглядаецца ў мадэлі. Задачай пратаколаў прыкладнога ўзроўню зьяўляецца вызначэньне суб’екта для ўзаемадзеяньня, вызначэньне ягонай дасягальнасьці і ініцыяцыя злучэньня. Некаторыя з пратаколаў прыкладнога ўзроўню:

  • у стэку OSI:
    • FTAM
    • X.400
    • CMIP
  • у стэку TCP/IP:

Вонкавыя спасылкі

Мадэль OSIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў