Мальёрка Пальма

гішпанскі футбольны клюб

«Мальёрка» (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з вострава Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Мальёрка
Поўная назваReal Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны5 сакавіка 1916
ГорадПальма, Гішпанія
СтадыёнІбэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
ПрэзыдэнтЭндзі Колбэрг[d]
КіраўнікРобэрт Сарвэр[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛя Ліга
 · 2022—20239 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdmallorca.es (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

Гісторыя

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэйвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэо Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова была разьлічаная на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады. Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Мальёрка» страціла месца ў Ля Лізе. У студзені 2016 году, калі каманда была пагрозай вылету ў трэці дывізіён, клюб за краху больш за 20 млн эўра набыў амэрыканскі інвэстар Робэрт Сарвэр і былы гулец НБА Стыў Нэш[1]. 4 чэрвеня 2017 году каманда ўсё ж такі апусьцілася ў трэці дывізіён упершыню з 1981 году[2]. Аднак, тамака «Мальёрка» не затрымалася, бо ўжо ў наступным сэзоне павярнулся ў другі дывізіён праз плэй-оф.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрПрэдраг Райкавіч1995
2 АбМатыя Настасіч1993
3 АбАнтоніё Ляторэ1997
4 АбСыбэ ван дэр Гэйдэн1998
5 ПААмар Маскарэль1993
6 АбХасэ Капэтэ1999
7 НапВэдат Мурыкі1994
8 ПАМану Марлянэс1999
9 НапАбдон Пратс1992
10 ПАСэрхі Дардэр1993
11 АбХаўмэ Коста1988
12 ПАСамуэл Кошта2000
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
13 БрДомінік Грэйф1997
14 ПАДані Радрыгес1988
15 АбПаблё Мафэо1997
17 НапКайл Ларын1995
18 ПААнтоніё Санчэс1997
19 НапХавіер Льябрэс2002
20 АбДжаваньні Гансэлес1994
21 АбАнтоніё Раільлё (капітан)1991
22 АбІгнасьё Відаль (ар. Асасуна)1995
23 НапНеманья Раданьіч (ар. Тарына)1996
24 АбМарцін Валент1995
25 БрІван Куэльяр1984

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі