Асасуна Памплёна

гішпанскі футбольны клюб з Памплёны

«Асасу́на» (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёна, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басконскай мовы назва клюбу азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Асасуна
Поўная назваClub Atlético Osasuna
Заснаваны24 кастрычніка 1920
ГорадПамплёна, Гішпанія
СтадыёнЭстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 800
ПрэзыдэнтЛюіс Сабальса[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛя Ліга
 · 2022—20237 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
osasuna.es (гішп.)​ (баск.)

Гісторыя

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвертай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга клясыфікацыйнага раўнду. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрСэрхіё Эрэра1993
3 АбХуан Крус1992
4 АбУнаі Гарсія1992
5 АбДавід Гарсія (капітан)1994
6 ПАЛюкас Таро1994
7 ПАХон Манкаёля1998
10 ПААймар Арос2001
11 НапКіке Барха1997
12 АбХэсус Арэса1999
13 БрАйтор Фэрнандэс1991
14 НапРубэн Гарсія1993
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
15 АбРубэн Пэньня1991
16 НапМой Гомэс1994
17 НапАнтэ Будымір1991
19 ПАПаблё Ібаньес1998
20 НапХасэ Арнаіс1995
22 АбХоан Мохіка (ар. Вільярэал)1992
23 НапРауль Гарсія2000
24 АбАляхандра Катэна1994
28 АбХорхэ Эранда2001
34 ПАІкер Муньяс2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі