Перайсьці да зьместу

Парычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парычы
лац. Paryčy
Заезны двор
Заезны двор
Герб ПарычаўСьцяг Парычаў
Першыя згадкі:1639
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гомельская
Раён:Шацілавіцкі
Сельсавет:Парыцкі
Насельніцтва:1805 чал. (2018)[1]
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 2342
Паштовы індэкс:247413[2]
СААТА:3250852906
Нумарны знак:3
Геаграфічныя каардынаты:52°48′10″ пн. ш. 29°25′9″ у. д. / 52.80278° пн. ш. 29.41917° у. д. / 52.80278; 29.41917 29°25′9″ у. д. / 52.80278° пн. ш. 29.41917° у. д. / 52.80278; 29.41917
Парычы на мапе Беларусі ±
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1805 чалавек[1]. Знаходзяцца за 33 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы. Рачная прыстань.

Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзеяла жаночая духоўная вучэльня.

Назварэдагаваць крыніцу

Асноўны артыкул: Бар (імя)

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Парычы ўтварыўся ад слова парэчча — 'мясцовасьць каля ракі'. Адпаведна, парычы — гэта жыхары парэчча[4].

Бара або Пара (Baro, Paro) — імя германскага паходжаньня[5][6][7][8][9].

Гісторыярэдагаваць крыніцу

Асноўны артыкул: Гісторыя Парычаў

Вялікае Княства Літоўскаерэдагаваць крыніцу

Царква Сьвятога Духа

Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам[10]. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары[11]. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве[12].

У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.

Пад уладай Расейскай імпэрыірэдагаваць крыніцу

Праект юдэйскай школы, 1885 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка[13]. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства[14]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Парычах было 442 двары, дзеялі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзеялі 2 царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Парычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часрэдагаваць крыніцу

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі[15]. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.

Геаграфіярэдагаваць крыніцу

Разьмяшчаюцца на раўніне Гомельскае Палесьсе, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Каля мястэчка — паклады гліны.

Знаходзяцца за 33 км ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Шацілавічы (лінія ЖлобінКаленкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы)[16]. Прыстань і паромная пераправа на рацэ Бярэзіне (басэйн Дняпра).

Насельніцтварэдагаваць крыніцу

Дэмаграфіярэдагаваць крыніцу

  • XVII стагодзьдзе: 1639 год — 239 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 129 чал., у тым ліку 111 сялянаў і 18 шляхты
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 2 тыс. чал.[17]; 1897 год — 3884 чал., зь іх 3132 юдэяў[18]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4 тыс. чал.; 1908 год — 4485 чал.; 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1998 год — 2,8 тыс. чал.; 2000 год — 2,5 тыс. чал.[19]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[20]; 2006 год — 2,3 тыс. чал.[21]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2109 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 1833 чал.[23]; 2017 год — 1816 чал.[24]; 2018 год — 1805 чал.[1]

Адукацыярэдагаваць крыніцу

У Парычах працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцынарэдагаваць крыніцу

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.

Культурарэдагаваць крыніцу

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудоварэдагаваць крыніцу

Вуліцы і пляцырэдагаваць крыніцу

Афіцыйная назваГістарычная назва
Камсамольская вуліцаЦаркоўная вуліца
Майская вуліцаРынкавая вуліца
Майская вуліца плошчаРынак пляц
Маякоўскага вуліца2-я Бабруйская вуліца
Сацыялістычная вуліцаПалявая вуліца[25]
?Мяшчанская вуліца
?1-я Капцанская вуліца
?2-я Капцанская вуліца
?1-я Мікалаеўская вуліца
?2-я Мікалаеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Парычаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Сянная і Шпітальная (Бальнічная), а таксама Сянны завулак.

Эканомікарэдагаваць крыніцу

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыярэдагаваць крыніцу

Здудзіцкі каменны крыж

Славутасьцірэдагаваць крыніцу

За 0,5 км на паўночны захад ад Парычаў знаходзіцца паселішча эпохі нэаліту (5—3 тыс. да н. э.).

Страчаная спадчынарэдагаваць крыніцу

  • Касьцёл
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Пушчыных (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (1816—1819)
  • Царква Сьвятой Марыі Магдалены (1863)

Галерэярэдагаваць крыніцу

Асобырэдагаваць крыніцу

Ураджэнцырэдагаваць крыніцу

  • Мікалай Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзяяч

Жыхарырэдагаваць крыніцу

  • Міхаіл Пушчын (1800—1869) — генэрал-маёр, сябра А. С. Пушкіна
  • Абрам Баскін (1894—1838) — намесьнік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадох, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадох[26]
  • Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; 1907—1986) — заслужаная дзяячка мастацтваў БССР (1966 год), мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы. У 1916—1922 гадох жыла ў Парычах.

Крыніцырэдагаваць крыніцу

Літаратурарэдагаваць крыніцу

Вонкавыя спасылкірэдагаваць крыніцу

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai