Ліпень

сёмы месяц году
ліпень
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
2024 год
Усе дні

Лі́пень — сёмы месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 31 дзень.

Назва месяца ў славянскіх мовах паходзіць ад слова ліпец (ліпавы мёд): на гэты месяц прыпадае пэрыяд асноўнага медазбору. У народзе часам называлі таксама бялец (час, калі адбельвалі палатно), гразавік, даждавік.

У старажытнарымскім календары ліпень быў пятым месяцам году, які да рэформы Юліюса Цэзара пачынаўся з сакавіка. Таму ліпень сьпярша называўся Quintilis (ад па-лацінску: quintus — пяць). Па рэформе быў названы ў гонар першага рымскага імпэратара Юліюса Цэзара, які нарадзіўся ў гэтым месяцы.