Паўвостраў

Паўво́страў — частка сушы, адзін бок якой далучаны да кантынэнту ці вялікага вострава, а ўсе астатнія бакі атачоныя морам ці возерам. Невялікі паўвостраў часта завецца мысам. У большасьці выпадкаў паўвостраў з гледзішча геалёгіі складае з мацерыком адзінае цэлае.

Паўвостраў у Харватыі

У адрозьненьне ад вострава, плошча паўвострава — панятак умоўны.

Найбуйнейшыя паўастравы

Назва паўвостраваПлошча ў тыс. км²Кантынэнт
Арабійскібл. 3000Азія
Антарктычны2690Антарктыда
Індакітайбл. 2000Азія
Індастан2000Азія
Лябрадорбольш за 1600Паўночная Амэрыка
Скандынаўскібл. 800Эўропа
Самалійскібл. 750Афрыка
Пірэнэйскі582Эўропа
Балканскібл. 505Эўропа
Малая Азія400Азія
Таймыр400Азія
Камчацкі370Азія
Кейп-Ёрк300Аўстралія