Пошасьць

По́шасьць[1][2][3], таксама памо́рак[4], радзей — эпідэ́мія[5] (па-грэцку: ἐπιδημία — павальная хвароба, ад ἐπι — на, сярод і δῆμος — народ) — шырокае распаўсюджаньне якога-колечы інфэкцыйнага захворваньня (чума, воспа, тыф, халера, грып, сьвіны грып і г. д.) на пэўнай тэрыторыі.

У залежнасьці ад шляху перадачы інфэкцыі вылучаюць водныя, харчовыя, кантактна-бытавыя, паветрана-кропельныя й іншыя эпідэміі, паводле пашыранасьці сярод прафэсійных групаў насельніцтва — прамысловыя, сельска-гаспадарчыя й іншыя, паводле асаблівасьцяў дынамікі працэсу — выбухованебясьпечныя (аднамомантнае заражэньне людзей) і вялыя (павольны шлях перадачы інфэкцыі). На разьвіцьцё эпідэміі значна ўплываюць сацыяльна-эканамічныя ўмовы працы й побыту, узровень сацыяльнай культуры насельніцтва, стан імуннай сыстэмы й інш. Эпідэмія, якая ахоплівае вялікую колькасьць краінаў, завецца глябальнай эпідэміяй, або пандэміяй. Часам тэрмінам «эпідэмія» часам абазначаюць масавыя захворваньні неінфэкцыйнымі хваробамі (анкалягічныя захворваньні, алькагалізм)[6].

Крыніцы

Глядзіце таксама