Пошукавая сыстэма

праграмнае забесьпячэньне для пошуку інфармацыі ў Сусьветным павуціньні

Пошукавая сыстэма — сукупнасьць запісаў іскры (устава або праграма), які падае магчымасьць пошуку інфармацыі ў Сеціве. Пад пошукавай сыстэмай звычайна маецца на ўвазе сайт, на якім разьмешчаны інтэрфэйс (фронт-энд) сыстэмы. Праграмнай часткай пошукавай сыстэмы зьяўляецца пошукавая машына (пошукавы рухавічок) — комплекс праграм, які забясьпечвае дзейнасьць пошукавай сыстэмы і звычайна зьяўляецца камэрцыйнай тайнай кампаніі-распрацоўшчыка пошукавай сыстэмы.

Большасьць пошукавых сыстэм шукаюць інфармацыю на сайтах Сусьветнага павуціньня, але існуюць таксама сыстэмы, здольныя шукаць файлы на FTP-сэрвэрах, тавары ў інтэрнэт-крамах, а таксама інфармацыю ў групах навін Usenet.

Паляпшэньне пошуку — гэта адна з прыярытэтных задач сучаснага Сеціва (гл. пра асноўныя праблемы ў працы пошукавых сістэм у артыкуле Глыбокае павуціньне).

Па даных кампаніі Net Applications,[1] у лістападзе 2011 года выкарыстаньне пошукавых сыстэм размяркоўвалася наступным чынам:

  • Google — 83,87 %;
  • Yahoo! — 6,20 %;
  • Baidu — 4,22 %;
  • Бінь — 3,69 %;
  • Яндэкс — 1,7 %;
  • Ask — 0,57 %;
  • AOL — 0,36 %.

Глядзіце таксама

Крыніцы