Пэтэр Пэлегрыні

Славацкі палітык

Пэтэр Пэлегрыні (па-славацку: Peter Pellegrini; нар. 6 кастрычніка 1975, Банска Быстрыца, ЧССР) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 2018 па 2020 гады. У 2024 годзе абраўся на пасаду прэзыдэнта Славаччыны.

Пэтэр Пэлегрыні
Peter Pellegrini
8-ы прэм’ер-міністар Славаччыны
22 сакавіка 2018 — цяперашні час
Папярэднік:Робэрт Фіца
Міністар унутраных справаў Славаччыны
17 красавіка 2018 — цяперашні час
Папярэднік:Томаш Друкер
Старшыня Нацыянальнай рады Славаччыны
25 лістапада 2014 — 23 сакавіка 2016
Папярэднік:Павал Пашка
Наступнік:Андрэй Данка
Міністар адукацыі Славаччыны
3 ліпеня 2014 — 25 лістапада 2014
Папярэднік:Душан Чаплавіч
Наступнік:Юрай Драксьлер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:6 кастрычніка 1975(1975-10-06)[1][2] (48 гадоў)
Партыя:Курс — сацыяльная дэмакратыя
Адукацыя:
  • Унівэрсытэт Матэя Бэла
  • Тэхнічны ўнівэрсытэт у Кошыцах

Жыцьцяпіс

Пэтэр Пэлегрыні скончыў эканамічныя факультэты Ўнівэрсытэту Матэя Бэла ў Банскай Быстрыцы, і Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Кошыцах.

У 2002—2006 быў памочнікам дэпутата Нацыянальнай рады Любаміра Важнага. На парлямэнцкіх выбарах 2006 року абраны дэпутатам ад партыі Курс — СД, у 2010 року пераабраны на наступны тэрмін.

Пасьля трэціх перавыбараў у 2012 року стаў намесьнікам міністра фінансаў. На пазачарговым зьезьдзе партыі Курс — СД ў 2014 року быў абраны ейным новым старшынём. Пасьля адстаўкі міністра Душана Чаплавіча стаў 3 ліпеня 2014 міністрам адукацыі, навукі, дасьледаваньняў і спорту. На пасадзе знаходзіўся да 25 лістапада, калі замяніў Паўла Пашку на посьце сьпікера парлямэнту.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2016 року стаў віцэ-прэм’ерам па інвэстыцыях і інфарматызацыі.

7 сакавіка 2018 пасьля палітычнага крызісу ў дзяржаве, выкліканага забойствам журналіста Яна Куцяка, прызначаны міністрам культуры Славаччыны, аднак ужо праз тыдзень, 15 сакавіка, прэзыдэнт Андрэй Кіска даў яму даручэньне сфармаваць новы ўрад пасьля падачы ў адстаўку кабінэту Робэрта Фіцы. 22 сакавіка пастаўлены прэм’ер-міністрам Славаччыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасынкі