Пітагор

Пітаго́р Самоскі (па-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος, па-лацінску: Pythagoras;, 576, востраў Самас — 496 да н. э., Мэтапонт) — старажытнагрэцкі філёзаф, заснавальнік пітагарэізму.

Пітагор
Πυθαγόρα
Бюст Пітагора ў Капіталійскім музэі ў Рыме
Бюст Пітагора ў Капіталійскім музэі ў Рыме
Імя пры нараджэньніпа-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας[1]
Дата нараджэньняпрыбл. 570 да н. э.
Месца нараджэньняСідон ці Самас
Дата сьмерціпрыбл. 490 да н. э.
Месца сьмерціМэтапонт, Італія
Школа/традыцыяПітагарэйская школа
ПэрыядСтаражытнагрэцкая філязофія
КірунакЗаходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьціфілязофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка
Значныя ідэіМузыка сфэраў, Пітагарэйскі лад, Тэарэма Пітагора
Аказалі ўплыўТалес зь Мілету, Анаксымандар
НаступнікіФілалай, Алкмеон Кратонскі, Пармэнід, Плятон, Эўклід, Эмпэдокл, Гіпас, Ёган Кеплер
ВучніФіляляюс[d] і Эмпэдокль[d][2]

Зьвесткі пра жыцьцё й дзейнасьць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўленьня Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе стварыў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысьціні, містыку лікаў, гармонію сфэраў і адраджэньне пасьля сьмерці. Яго навучаньні й палітычная дзейнасьць выклікалі процідзеяньне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросьце, перасяліцца ў Мэтапонт. Вучэньне Пітагора заставалася папулярным да позьняй антычнасьці.

Пітагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў простакутнага трыкутніка. Зь яго імем зьвязваюць вучэньні пра цотныя й няцотныя, простыя й складаныя лікі, пра арытметычныя, геамэтрычныя й гарманічныя прапорцыі й сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяваў Пітагора, але верагоднай не прызнаецца аніводная, бо ўсе выявы, прыдатныя для іканаграфічнага дасьледаваньня, былі створаныя не раней за сяр. 5 ст. да н. э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад.

Вонкавыя спасылкі

Пітагорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў