Рычард Столман

Ры́чард Мэ́т’ю Сто́лман (анг. Richard Matthew Stallman; нарадзіўся 15 сакавіка 1953) — вядомы актывіст і хакер.

Рычард Столман
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1953(1953-03-16)[1][2][3] (71 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак праграмоўца, блогер, інжынэр, вынаходнік, актывіст, documentary participant
Навуковая сфэра вольнае апраграмаваньне
Месца працы
Псэўданімы rms[4] і Saint IGNUcius[5]
Узнагароды
стыпэндыя Макартура[d] (1990) прэмія імя Грэйс Мюрэй Гопэр[d] (1990) узнагарода піянэра EFF[d] (1998) прэмія Такеды[d] Заля славы Інтэрнэту[d] (2013) мэмарыяльная прэмія імя Юрыя Рубінскагя[d] (1999) прэмія сыстэмнага праграмнага забесьпячэньня ACM[d] (2015) ганаровае доктарскае званьне Ўнівэрсытэту П’ера і Марыі Кюры[d] (11 кастрычніка 2016) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (2003) ганаровы доктар Унівэрсытэту Глазга[d] (2001) ганаровы доктар Нацыянальнага ўніверсітэта Кордавы[d]
Сайт stallman.org (анг.)
Подпіс Выява аўтографу
Рычард Столман рыхтуецца да прамовы ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.

Ён заснаваў праект GNU і зьяўляўся галоўным архітэктарам апэрацыйных сыстэм праекта і арганізатарам. У 1980-я гады ён таксама зьяўляўся адным з фундатараў руху вольнага апраграмаваньня — фундацыі Free Software Foundation, а таксама лігі League for Programming Freedom. Столман зьяўляецца піянэрам канцэпцыі copyleft ды сааўтарам некалькіх copyleft-ліцэнзій, сярод якіх знаходзіцца шырокавядомая ліцэнзія вольнага праграмнага забесьпячэньня GNU General Public License. Усярэдзіне 1990-х гадоў Столман выдаткаваў шмат свайго часу на палітычную дзейнасьць дзеля абароны вольнага апраграмаваньня, а таксама беручы ўдзел у кампаніях супраць патэнтаваньня кампутарных праграмаў і супраць экспансіі законаў, датычных аўтарскага права. Найбольш вядомыя распрацоўкі Столмана ці зь яго ўдзелам — Emacs, GNU Emacs, GNU Compiler Collection, а таксама GNU Debugger.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рычард Столмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў