Рычард Мэцью Столман

Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[3]; 16 сакавіка 1953, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер і распрацоўшчык праграм.

Рычард Мэцью Столман
англ.: Richard Matthew Stallman
Рычард Столман выступае з дакладам аб свабодным праграмным забеспячэнні і заканадаўстве аб аўтарскім праве ў Пітсбургскім універсітэце.
Рычард Столман выступае з дакладам аб свабодным праграмным забеспячэнні і заканадаўстве аб аўтарскім праве ў Пітсбургскім універсітэце.
Дата нараджэння16 сакавіка 1953(1953-03-16)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціпраграміст, блогер, інжынер, вынаходнік, актывіст, documentary participant
Навуковая сферасвабодныя праграмы
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайтstallman.org (англ.)
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекта. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.

Столман — першапачатковы распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай грамадскай ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, скар. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU, і GNU Debugger.

Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.

Зноскі

  • Спасылка на Столмана ў сеціўным жаргоне, утвораная ад першых літар поўнага імя, якія ўжываюцца ў якасці ідэнтыфікара электроннай пошты і пад.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)