Рэймс (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Рэймс» (па-француску: Stade de Reims) — францускі футбольны клюб, які грунтуецца ў Рэймсе. Клюб быў утвораны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery). Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Агюст Дэлён», які разьмешчаны ў межах гораду.

Рэймс
Поўная назваStade de Reims
Заснаваны1911
ГорадРэймс, Францыя
СтадыёнАгюст Дэлён
Умяшчальнасьць: 21 684
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—202311 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэймс» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі францускага футболу, выйграўшы шэсьць чэмпіянатаў Францыі, два Кубкі Францыі, і пяць разоў станавіўся ўладальнікам Супэркубку Францыі. Клюб таксама мае добрыя вынікі на эўрапейскім узроўні, двойчы даходзячы да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1956 і 1959 гадох і атрымаўшы перамогу ў Лацінскім й Альпійскім кубках, у 1953 і 1977 гадох, адпаведна. Тым ня менш, з 1980 году назіраецца заняпад клюбу. «Рэймс» апошнія 30 гадоў пасьля таго правёў хістаючыся паміж Лігай 2 і Нацыянальным чэмпіянатам пасьля вылету з найвышэйшага дывізіёну ў сэзоне 1978—1979 гадоў. У 2012 годзе клюб здолеў вярнуцца ў першы дывізіён.

Гісторыя

«Рэймс» быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery) пад кіраўніцтвам маркіза Мэльк’ёра дэ Паліньяка, які пазьней працаваў у Міжнародным алімпійскім камітэце[2]. Клюб прыняў сваю цяперашнюю назву 18 чэрвеня 1931 году. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе футбол у Францыі атрымаў прафэсійны статус, «Рэймс» заставаўся аматарскім клюбам яшчэ да 1935 году пакуль не атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі, дзякуючы намаганьням шатляндзкага гульца клюбу Білі Эйткену, які быў сапраўдным лідэрам каманды. Клюб дасягнуў першага дывізіёну ўпершыню ў сэзоне 1945—1946 гадоў, які быў першым чэмпіянатам пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны. У тым жа годзе абаронца клюбу Рабэр Жанке атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную й падпісаў Ражэ Маршэ з «Алімпіку Шарлевіль-Мэзьер». Разам гэтыя два гульца апасьля сталі, бадай што, самымі вядомым гульцам клюбу за ўсю гісторыю.

«Рэймс» атрымаў сваю першую перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 1949 годзе. Зорная каманда тады складалася з таленавітых абаронцаў Маршэ, Жанке й Армана Пэрвэрня, а таксама паўабаронцаў Альбэра Бато й Мішэля Леблёна, і трыё нападнікаў П’ера Флям’ё, П’ера Сынібальдзі й П’ера Біні. У тым розыгрышы клюб апярэдзіў свайго найбліжэйшага суперніка клюб «Ліль» толькі на адзін пункт. У наступным сэзоне клюб атрымаў перамогу ў Кубку Францыі перамогшы парыскі «Расінг» у фінале зь лікам 2:1. Пасьля сэзону галоўны трэнэр чырвона-белых Анры Расьлер пакінуў клюб і даўні гулец каманды Бато заняў ягонае месца. Наступны рост каманды прывёў да падпісаньня такіх гульцоў, як то Раймона Капа й Раўль Жырадо. У 1953 годзе «Рэймс» атрымаў другую перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце, апярэдзіўшы на гэты раз «Сашо» на чатыры пункты. У тым жа годзе клюб атрымаў перамогу ў Лацінскім кубку, стаўшы такім чынам адзінай францускай камандай, якая дасягнула перамогі ў гэтым спаборніцтве. Пасьля сэзону 1953—1954 гадоў Маршэ перашоў у табар парыскага «Расінгу». А на наступны сэзон «Рэймс» дамогся трэцяй перамогі ў нацыянальным першынстве, атрымаўшы такім чынам трэці тытул за шэсьць сэзонаў. Гэтая перамогу дала магчымасьць клюбу ўзяць удзел у першым розыгрышы Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

У першым розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Рэймс» адразу дайшоў да фіналу, дзе каманда пацярпела паразу зь лікам 4:3 ад гішпанскага клюбу «Рэал» Мадрыд. «Рэймс» кантраляваў хаду паядынку ад самага пачатку, забіўшы два галы ў першыя дзесяць хвілінаў гульні. Тым ня менш, гішпанскія футбалісты адказалі двума галамі Альфрэда Ды Стэфана й Эктар Рыялю яшчэ да перапынку, перакрэсьліўшы перавагу францускага боку. У другой палове «Рэймс» вырваўся наперад пасьля голу Мішэля Ідальга, але празь некалькі хвілінаў матч зноўку быў пераведзены ў нічыю, дзякуючы голу Маркітаса. А на 79 хвіліне Рыяль канчаткова пахаваў надзеі «Рэймса» на перамогу, зрабіўшы лік канчатковым 4:3. У наступным сэзоне «Рэймс» страціў выдатнага паўабарону Раймона Капа, які зьехаў у Мадрыд, але ўсё ж такі асноўны склад клюбу застаўся. У сэзоне 1957—1958 гадоў клюб у трэці раз за дзесяцігодзьдзе стаў пераможцам айчыннага чэмпіянату, разам з тым «Рэймс» у тым годзе стаўся ўладальнікам Кубка Францыі пасьля перамогі над клюбам «Нім Алімпік» зь лікам 3:1.

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбДжозэф Акуму1997
4 АбМаксім Бюзі1999
5 АбЮніс Абдэльгамід (капітан)1987
6 ПАВалентэн Атангана2005
7 НапДзюня Іта1993
8 ПААмір Рычардсан2002
9 НапМагамэд Дарамі2002
10 ПАТэдзі Тэўма1993
14 ПАРэда Хадра2001
15 ПАМаршал Мунэтсі1996
16 БрЛюдавік Бютэль1983
17 НапКейто Накамура2000
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
18 АбСэрхіё Акіемэ1997
22 НапУмар Дыякітэ2003
24 АбЭманюэль Агбаду1997
25 АбТыбо Дэ Смэт1998
26 ПАБэнжамэн Стамбулі1990
27 НапАдама Баджанг2004
32 АбТама Факе1994
45 АбТэрэнс Куду2004
67 НапМамаду Дыякон2005
72 ПААмаду Канэ2005
94 БрЕван Дыюф1999
96 БрАляксандар Аеро1996

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэймс (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў