Міжнародны алімпійскі камітэт

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) (Comité international olympique) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 23 чэрвеня 1894 году ў Парыжы баронам П’ерам дэ Кубэртэнам дзеля адраджэньня Алімпійскіх гульняў і распаўсюджваньня алімпійскага руху. Штаб-кватэра камітэту знаходзіцца ў Лязане (Швайцарыя). Цяпер МАК — адна з самых вялікіх спартовых арганізацыяў. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь устанавіў зносіны з МАК 9 сакавіка 1992 году.

Міжнародны алімпійскі камітэт
па-ангельску: International Olympic Committee
Сьцяг МАК
Сьцяг
АбрэвіятураМАК
ДэвізХутчэй, вышэй, мацней
Дата ўтварэньня23 чэрвеня 1894 (129 гадоў таму)
ТыпНяўрадавая
Юрыдычны статусМіжнародная арганізацыя
МэтаЛаджаньне міжнародных гульнявых спабораў
Штаб-кватэраЛязана, Швайцарыя
Сяброўствада 115 чал.
Афіцыйныя мовыАнгельская, француская
СтаршыняТомас Бах
Кіроўны органУправа
Зьвязаныя кампаніі204 краёвыя камітэты, звыш 25 міжнародных гульнявых зьвязаў
Бюджэт1622 мільёны $ (2010)[1]
Сайтwww.olympic.org

Штогод, 23 чэрвеня, сьвяткуецца Міжнародны Алімпійскі дзень.

Задачы

Паводле хартыі задачамі МАК ёсьць:

  • навучаньне моладзі справядлівай гульні бязь лютасьці;
  • падтрымка гульнявых спабораў;
  • забесьпячэньне своечасовага і бясьпечнага правядзеньня Алімпійскіх гульняў;
  • спрыяньне замірэньню праз гульнявую супрацу зь іншымі ўстановамі;
  • захаваньне самастойнасьці і адзінства алімпійскага руху;
  • супраціў абмежаваньню алімпійскага руху;
  • падтрымка ўдзелу жанчынаў у гульнях;
  • супраціў паляпшэньню выніковасьці ў гульнях пры дапамозе лекаў;
  • спрыяньне ахове здароўя спартоўцаў;
  • супраціў урадаваму й гандлёваму злоўжываньню гульнёй і спартоўцамі;
  • заахвочваньне гульнявых зьвязаў і ўрадаў да забесьпячэньня спартоўцаў маёмасьцю і занятасьцю;
  • спалучэньне гульні з выхаваньнем і навучаньнем;
  • падтрымка Міжнароднай алімпійскай акадэміі.

Кіраваньне

  • Нарада. Склікаецца штогод. Складаецца найбольш з 115 чальцоў: да 70 не зьвязаных з пасадамі, 15 спартоўцаў, 15 прадстаўнікоў міжнародных гульнявых зьвязаў, 15 ад краёвых камітэтаў. Правамоцная пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Ухваляе пастановы большасьцю пададзеных галасоў. Абірае чальцоў МАК, Управу, аўдытара ды места правядзеньня Алімпійскіх гульняў. Устанаўлівае ды касуе зносіны зь іншымі ўстановамі.
  • Управа. Складаецца з старшыні, 4 намесьнікаў ды 10 іншых чальцоў, абраных на 4 гады. Ухваляе штогадовы каштарыс ды захоўвае справаздачы аб усіх пасяджэньнях МАК. Выконвае пастановы Нарады аб правядзеньні гульняў. Аднойчы на 2 гады ладзіць сустрэчы зь міжнароднымі гульнявымі зьвязамі ды краёвымі камітэтамі[2].
Старшыні
ІмяЧас займаньня пасадыМесца народзінаўДата народзінаў
1Дымітрыяс Вікелас1894—1896Эрмуполі, Паўднёва-Эгейская вобласьць, Грэцыя15 лютага 1835
2П’ер дэ Кубэртэн1896—1925Парыж, Францыя1 студзеня 1863
3Анры Бае-Лятур1925—1942Брусэль, Бэльгія1 сакавіка 1876
4Зыгфрыд Эдстром1942—1952вёска Морланда, вобласьць Бохуслэн, Швэцыя21 лістапада 1870
5Эйвры Брэндыдж1952—1972Дэтройт, штат Мічыган, ЗША28 верасьня 1887
6Майкл Морыс1972—1980Лёндан, Ангельшчына30 ліпеня 1914
7Хуан Антоніё Самаранч1980—2001Барсэлёна, Каталёнія, Гішпанія17 ліпеня 1920
8Жак Роге2001—2013Гент, Фляндрыя, Бэльгія2 траўня 1942
9Томас Бахз 2013 годуВюрцбург, Нямеччына29 сьнежня 1953

Крыніцы