Саграда Фамілья

Храм у Барсэлёне
Славутасьць
Саграда Фамілья
Sagrada Família
Basílica i Temple Expiatori
de la Sagrada Família

Templo Expiatorio de la Sagrada Familia
Базыліка і выкупленчая царква
Сьвятой Сям’і
Від на фасад базылікі (заходні бок) (з фатаздымку выдаленыя краны)
Від на фасад базылікі (заходні бок)
(з фатаздымку выдаленыя краны)
КраінаГішпанія
МесцазнаходжаньнеБарсэлёна, Каталёнія
Каардынаты41°24′13″ пн. ш. 2°10′28″ у. д. / 41.40361° пн. ш. 2.17444° у. д. / 41.40361; 2.17444 2°10′28″ у. д. / 41.40361° пн. ш. 2.17444° у. д. / 41.40361; 2.17444
КанфэсіяРыма-каталіцтва
ЭпархіяБарсэлёнская 
Архітэктурны стылькаталёнскі мадэрнізм
Аўтар праектуАнтоні Гаўдзі
Асноўныя даты:
1882закладаньне
7 лістапада 2010 — кансэкрацыя
Апошні плябанАрцыбіскуп Хуан Хасэ Амэльля
СтатусМалая базыліка
Стандзейнічае/будуецца
СайтАфіцыйны сайт
Саграда Фамілья на мапе Гішпаніі
Саграда Фамілья
Саграда Фамілья
Саграда Фамілья
Саграда Фамілья на Вікісховішчы

Базыліка і царква выкупленьня Сьвятой Сям’і (па-каталянску: Basílica i Temple Expiatori de la Sagrada Família, па-гішпанску: Templo Expiatorio de la Sagrada Familia), больш вядомая як Саграда Фамілья ([səˈɣɾaðə fəˈmiɫiə]) — рыма-каталіцкі храм у Барсэлёне (Каталёнія, Гішпанія), запачаткаваны каталянскім архітэктарам Антоні Гаўдзі (1852—1926) у 1883 року. Гаўдзі займаўся гэтай справай да канца свайго жыцьця, здолеўшы скончыць толькі чвэрць усяго праекту. Ягоная частка будынку занесеная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Будаўніцтва працягнулася пасьля ягонай сьмерці дзякуючы прыватным ахвяраваньням і ня скончанае дагэтуль. Прагназуецца, што храм будзе завершаны да 2026 року — да стагодзьдзя сьмерці Гаўдзі.

Мінуўшчына

Узьвядзеньня храму ў Барсэлёне пажадаў кнігар Хасэп Марыя Бакабэльля, які, пабываўшы ў Ватыкане, натхніўся базылікай Санта Каса ў Лярэта. Будаўніцтва пачалося 19 сакавіка 1882 року пад кіраўніцтвам архітэктара Франсыска дэ Паўля дэль Вільляра, аднак праз год ён адмовіўся ад працы. Ягоную справу пераняў Гаўдзі, які кардынальна зьмяніў праект з ранейшага гатычнага. Да свайго скону ён пасьпеў скончыць каля 25% усяго праекту, аднак пасьля яго праца працягвалася да выбуху Грамадзянскай вайны 1936 року.

У вайну частка базылікі была разбураная каталянскімі анархістамі. Праца працягнулася з 1940 року, сучасны дызайн створаны на адноўленых плянах, якія ў вайну таксама згінулі.

Вонкавыя спасылкі

Саграда Фамільясховішча мультымэдыйных матэрыялаў