Саладын

Салах ад-Дын Юсуф ібн Аюб (па-арабску: صلاح الدين يوسف ابن ايوب‎, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سه‌لاحه‌دین ئه‌یوبی, Selah’edînê Eyubî; 1138, Тыкрыт, сучасны Ірак — 4 сакавіка 1193, Дамаск, сучасная Сырыя) — султан Сырыі і Эгіпту, правадыр мусульманскага супраціву Трэцяму крыжоваму паходу ў Леванце, заснавальнік дынастыі Аюбідаў, якая ў пэрыяд свайго росквіту правіла, апроч Сырыі і Эгіпту, Іракам, Хіджазам і Емэнам.

Саладын
صلاح الدين يوسف بن أيوب
Султан Эгіпта й Сырыі
Султан Эгіпту
Папярэднікаль-Адыд
Наступнікаль-Азіз Імад ад-Дын
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-арабску: يُوسُف بن نجم الدين أيُّوب
Нарадзіўсякаля 1137, Тыкрыт, Ірак
Памёр4 сакавіка 1193, Дамаск, Сырія
ПахаваныМячэт Амэядаў, Дамаск, Сырія
ДынастыяАюбіды
СужэнецІсмат ад-дзін Хатун[d]
БацькаНаім ад-Дын Аюб

Пад ягоным лідэрствам войскі разграмілі крыжакоў у бітве пры Гітыне, вярнуўшы такім чынам пад свой кантроль Палістыну якая за 88 гадоў да гэтага была захоплена крыжакамі ў Фатымідаў. Нягледзячы на тое, што крыжацкае Ерусалімскае каралеўства працягвала існаваць, гэтая бітва сталася паваротнай кропкай у канфлікце. Такім чынам, Саладын зьяўляецца бачным дзеячам культуры курдзкай, арабскай і мусульманскай культураў. Саладын быў строгім прыхільнікам ісламу суніцкага толку[6]. Ягоныя рыцарскія паводзіны былі адзначаны хрысьціянскімі летапісцамі, асабліва ягоныя паводзіны праявіліся пры аблозе Керака й, нягледзячы на варожасьць крыжакоў, ён заваяваў павагу шматлікіх зь іх, уключаючы Рычарда Ільвінае Сэрца, стаўшы знакамітым прыкладам рыцарства[7].

Папярэднік
аль-Адыд
Султан Эгіпту
11711193
Наступнік
аль-Азыз Утман
Папярэднік
ас-Саліх Ісмаіл аль-Малік
Эмір Сырыі
11741186
Наступнік
аль-Афдаль ібн Салах аль-Дын

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Саладынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў