Станка Ўраз

Ста́нка Ўраз (па-харвацку і па-славенску Stanko Vraz, сапраўднае імя Jakob Frass; 30 чэрвеня 1810 — 20 траўня 1851) — харвацкі і славенскі літаратар.

Станка Ўраз
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1810(1810-06-30)[1][2]
Памёр 20 траўня 1851(1851-05-20) (40 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнавец, пісьменьнік, паэт, перакладнік, літаратурны крытык
Мова славенская[4] і харвацкая[4]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Цэраўцы (Славенія). Стаў адной зь вядучых постацяў харвацкага нацыянальнага адраджэньня — Ілірскага руху. Паэт, крытык, перакладнік, зьбіральнік фальклёру. Першы харвацкі прафэсійны літаратар.

У 1842 годзе разам з калегамі Людэвітам Вукацінавічам і Драгуцінам Ракаўцам заснаваў літаратурна-крытычны часопіс «Кола» (Kolo), у якім выступаў за эўрапейскія крытэрыі ў літаратуры і супраць літаратурнага дылетантызму. У той жа час лічыў, што літаратура павінна чэрпаць з народнай творчасьці і літаратур іншых славянскіх народаў.

Найкаштоўнейшую частку ягонай літаратурнай спадчыны ўяўляе лірыка каханьня. Аўтар зборнікаў вершаў «Đulabijе» і «Sanak i istina». Выкарыстоўваў клясычныя формы вершу: санэт, баляду, газэлу, раманс.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Станка Ўразсховішча мультымэдыйных матэрыялаў