Сунданская мова

Сунда́нская мо́ва (Баса сунда, сунданскае напісаньне ᮘᮞ ᮞᮥᮔ᮪ᮓ, літаральна «мова сундаў») — мова прыкладна 39 мільёнаў чалавек ад заходняй траціны вострава Ява, або каля 15% насельніцтва Інданэзіі. Мае некалькі дыялектаў:

  • заходні, распаўсюджаны ў абласьцях Бантэн і некаторых частках Лямпунгу;
  • паўночны, распаўсюджаны ў Багоры і паўночнай узьбярэжнай зоне Заходняй Явы;
  • паўднёвы або прыянганскі дыялект (Бандунг і ваколіцы);
  • сярэднеўсходні, распаўсюджаны ў Маджаленцы й Індрамаю;
  • паўночна-ўсходні, распаўсюджаны ў Кунінгане, Чырыбоне і Брэбэсе (Цэнтральная Ява);
  • паўднёва-ўсходні, распаўсюджаны ў Чыямісе, Банджары і Чылякапе (Цэнтральная Ява).
Сунданская
ᮘᮞ ᮞᮥᮔ᮪ᮓ Баса Сунда
[[Файл:Javaspråk.svg|]]
Мовы вострава Ява
Ужываецца ў Інданэзія
Рэгіён Заходняя Ява, Бантэн, Джакарта, часткова ў заходняй Цэнтральнай Яве
Колькасьць карыстальнікаў 38 мільёнаў
Клясыфікацыя Аўстранэзійская
Малайска-палінэзійская
Ядзерная малайска-палінэзійская
Малайска-сумбаванская
Афіцыйны статус
Статус: 5 Разьвіваецца[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо і Sundanese script[d]
Коды мовы
ISO 639-1 su
ISO 639-2(Б) sun
ISO 639-3 sun

Сунданская мова выкарыстоўвае розныя сыстэмы пісьма. З даўніх часоў вядомыя сунданскае пісьмо (аксара сунда) і пегон, у цяперашні час выкарыстоўваецца таксама лацінскае пісьмо.

Вонкавыя спасылкі