Супэркубак Ангельшчыны па футболе

Супэркубак Ангельшчыны па футболеангельскі футбольны трафэй, які разгульваецца ў адным матчы паміж пераможцамі ангельскай Прэм’ер-Лігі і Кубка Ангельшчыны. У шматлікіх краінах існуюць падобныя супэркубкі (напрыклад, у Расеі). Калі каманда робіць «дубль» (выйгравае і чэмпіянат, і Кубак), тады яна гуляе з клюбам, які заняў другое месца ў Прэм’ер-Лізе. Матч, па традыцыі, праходзіў перад пачаткам наступнага сэзону на лёнданскім «Ўэмблі», затым, пакуль стадыён-легенда рэканструяваўся, на кардыфскім «Міленіюме». У 2007 годзе рэканструкцыя была завершаная, і першым, з 2000 году матчам на гэтым стадыёне стаў менавіта розыгрыш супэркубка. Некаторы час назад у выпадку, калі матч завяршаўся ўнічыю, пераможцамі аб’яўляліся абедзьве каманды-ўдзельніцы. Пасьля для выяўленьня пераможца сталі ўжывацца дадатковы час і сэрыя пасьляматчавых пэнальці.

Статус Супэркубка Ангельшчыны значна меней значны, чым статус ангельскай Прэм’ер-Лігі, Кубка Ангельшчыны або нават Кубка лігі. Звычайна матчы на Супэркубак лічацца ледзь не таварыскімі, і іх зыходу не надаецца адмысловага значэньня: так, у 2003 годзе Рой Кін паднімаў над сабой гэты трафэй бязь ценю ўсьмешкі на вуснах. Футбалісты ня ездзяць па горадзе на аўтобусе, акружаны фанатамі, і цяпер галоўная каштоўнасьць турніру складаецца ў прэзэнтацыі пачаткоўцаў.

Сродкі, заробленыя ад правядзеньні Супэркубка, ангельская фэдэрацыя футболу траціць на дабрачыннасьць.

Упершыню турнір быў праведзены ў 1908 годзе, замяніўшы падобны лёнданскі турнір.

Гісторыя

Турнір не праводзіўся ў гады Першай і Другой сусьветных войнаў.

Рэкорды

Пераможцы

Па колькасьці (толькі для клюбаў)

КамандаПерамогі (у дужках падзеленыя)Гады (* калі тытул быў прысвоены абодвум клюбам)
Манчэстэр Юнайтэд21 (4)1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007, 2008, 2010, 2011, 2013, 2016
Арсэнал15 (1)1930, 1931, 1933, 1934, 1938, 1948, 1953, 1991*, 1998, 1999, 2002, 2004, 2014, 2015, 2017
Лівэрпул15 (5)1964*, 1965*, 1966, 1974, 1976, 1977*, 1979, 1980, 1982, 1986*, 1988, 1989, 1990*, 2001, 2006
Эвэртан9 (1)1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986*, 1987, 1995
Тотэнгэм Готспур7 (3)1921, 1951, 1961, 1962, 1967*, 1981*, 1991*
Манчэстэр Сіці51937, 1968, 1972, 2012, 2018
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз4 (3)1949*, 1954*, 1959, 1960*
Чэлсі41955, 2000, 2005, 2009
Лідс Юнайтэд21969, 1992
Бэрнлі2 (1)1960*, 1973
Ўэст Бромўіч Альбіён2 (1)1920, 1954*
Ньюкасл Юнайтэд11909
Брайтан энд Гоўв Альбіён11910
Блэкбэрн Ровэрз11912
Гадэрсьфілд Таўн11922
Кардыф Сіці11927
Шэфілд Юнайтэд11935
Сандэрлэнд11936
Портсмут1 (1)1949*
Болтан Ўандэрэрз11958
Ўэст Гэм Юнайтэд1 (1)1964*
Лэстэр Сіці11971
Дэрбі Каўнці11975
Нотынггэм Форэст11978
Астан Віла1 (1)1981*

Вонкавыя спасылкі