Лівэрпул (футбольны клюб)

ангельскі футбольны клюб

«Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам на міжнароднай арэне — ён 6 разоў дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш толькі «Манчэстэр Юнайтэд» — 20 разоў), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпулу» — «Энфілд», які зьмяшчае 54 074 чалавек[3], разьмешчаны за тры мілі ад цэнтру Лівэрпулу.

Лівэрпул
Поўная назвапа-ангельску: Liverpool Football Club[1]
Заснаваны3 чэрвеня 1892
ГорадЛівэрпул, Ангельшчына
СтадыёнЭнфілд
Умяшчальнасьць: 53 394
ПрэзыдэнтТом Ўэрнэр[d]
КіраўнікFenway Sports Group[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-Ліга
 · 2022—20235 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
liverpoolfc.com (анг.)
arabic.liverpoolfc.com (ар.)
indonesia.liverpoolfc.com (індан.)

Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 траўня 1985 году (загінулі 39 гледачоў) і на стадыёне «Гілзбара» 15 красавіка 1989 году (загінулі 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля «Эйзэлю» ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулу» на шэсьць. Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на браме Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Гісторыя

Футбольны клюб «Лівэрпул» быў заснаваны пасьля спрэчкі наконт арэнднай платы паміж камітэтам кіраваньня іншага лівэрпульскага клюбу «Эвэртан» і Джонам Гоўлдынгам, прэзыдэнтам клюбу і ўладальнікам хатняга стадыёну «Энфілд Роўд». 15 сакавіка 1892 году Джон Гоўлдынг сышоў з рады «Эвэртану». Гоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасьля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвэртан», пакінуў яе. Пасьля васьмі гадоў (ад 1884 да 1892), якія «Эвэртан» правёў на стадыёне, яны былі вымушаныя пераехаць на стадыён «Гудысан Парк». 3 чэрвеня 1892 году зьявіўся футбольны клюб «Лівэрпул». У выніку ён заснаваў свой клюб «Лівэрпул», які пачаў гуляць на Энфілдзе[4]. Першапачаткова клюб быў названы як «Эвэртан Атлетык» (па-ангельску: Everton F.C. and Athletic Grounds Ltd), аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць і рэгістраваць новую каманду ў якасьці «Эвэртану». У чэрвені 1892 году клюб быў пераназваны ў гонар гораду — «Лівэрпул»[5] і атрымаў афіцыйнае прызнаньне. Ужо праз два гады клюб быў у ангельскай футбольнай лізе. У дэбютным сэзоне каманда атрымала перамогу ў розыгрышу Лігі Ланкашыра і ўвайшла ў Другі дывізіён футбольнае лігі ў пачатку сэзону 1893—1894 гадоў. Пасля фінішу на першым месцы клюб узняўся да Першага дывізіёну, у якім атрымаў перамогу ў 1901 годзе і зноўку у 1906 годзе. Першага фіналу Кубка Ангельшчыны Лівэрпул дасягнуў у 1914 годзе, але саступілі «Бэрнлі»[6].

Трафэі

¹ Больш, чым любы іншы ангельскі клюб

Клюбная статыстыка

  • Першы свой афіцыйны матч «Лівэрпул» правёў у Ланкашырскай лізе супраць клюбу «Гаер Ўолтан». «Лівэрпул» перамог 8:0. У іхнім складзе не было ніводнага ангельскага гульца, у асноўным гулялі шатляндцы.
  • Дэбют у Кубку Ангельшчыны: верасень 1892 году 4:0 супраць «Нантвучу».
  • Дэбют у ангельскай лізе: 2 верасьня 1893 году 2:0 супраць «Мідлзбра» (другая ангельская ліга).
  • Першы трафэй: у сэзоне 1893/94 «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам другой лігі.
  • 5 верасьня 1896 году «Лівэрпул» сустракаўся з «Блэкбэрн Ровэрз». «Ровэрз» перамаглі 1:0, але шэсьць галоў падчас матчу былі адмененыя.
  • У сьнежні 1909 году «Ньюкасл» выйграваў на «Энфілдзе» зь лікам 2:5, але «Лівэрпул» здолеў вырваць перамогу 6:5.
  • У 1910 годзе «Лівэрпул» выйграў свой першы матч на стадыёне «Олд Трафард», абгуляўшы «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 4:3.
  • Рэкорд па колькасьці хет-трыкаў прыналежыць Гордану Годжсану, які за пэрыяд паміж 11 верасьня 1926 і 2 лютага 1935 гады зрабіў 17 хет-трыкаў.
  • Найбуйнейшая параза: 0:8 ад «Гадэрсьфілд Таўн» у 1935 годзе і 1:9 ад «Бірмінггэм Сіці» 11 сьнежня 1954 году ў другой футбольнай лізе.
  • Тры запар хет-трыкі: Джэк Балмэр 1946/47 (больш хет-трыкаў ён не рабіў).
  • Роджэр Гант забіў больш за ўсё галоў за адзін сэзон — у сэзоне 1961/62 ён адзначыўся 41 раз.
  • Першы эўрапейскі матч: 17 жніўня 1964 году ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў «Лівэрпул» выйграў ісьляндзкі «Рэйк’явік» зь лікам 5:0.
  • У сэзоне 1965/66 «Лівэрпул» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны, выкарыстаўшы толькі 14 гульцоў за ўвесь сэзон.
  • Найбуйнейшая перамога: 11:0 супраць «Стрэмсгадсэта» 17 верасьня 1974 году. Дзевяць зь дзесяці палявых гульцоў адзначыліся забітымі галамі.
  • Яну Рашу прыналежыць рэкорд «Лівэрпулу» па забітых галах ва ўсіх турнірах за адзін сэзон — у сэзоне 1983/84 ён забіў 47 галоў.
  • Найбуйнейшая перамога ў чэмпіянаце: 9:0 супраць «Крыстал Пэлас» 12 верасьня 1989.
  • Чатыры гульца забівалі 5 галоў у адным матчы:
    • Эндзі Макгайган, 1901/02
    • Джон Эванз, 1954/55
    • Ян Раш, 1983/84
    • Робі Фаўлер, 1993/94
  • Самы хуткі хет-трык: Робі Фаўлеру ў матчы супраць «Арсэналу» ў сэзоне 1994/95 спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны і 32 сэкунды, каб забіць 3 галы
  • Самы далёкі гол «Лівэрпуля» забіў Шабі Алёнса, запусьціўшы мяч у браму «Лутану» з 65 ярдаў 7 студзеня 2006 году ў матчы Кубка Ангельшчыны
  • «Лівэрпул» — першая каманда, якая прайшла ўсе тры раўнды кваліфікацыі, і што дайшла да плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў (2005/06)

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрАлісан1992
2 АбДжо Гомэс1997
3 ПАВатару Энда1993
4 АбВірджыл ван Дэйк (капітан)1991
5 АбІбраіма Канатэ1999
6 ПАТыяга Алькантара1991
7 НапЛюіс Дыяс1997
8 ПАДомінік Собаслаі2000
9 НапДарвін Нуньес1999
10 ПААлексіс Мак Алістэр1998
11 НапМагамэд Саляг1992
13 БрАдрыян1987
17 ПАКэртыс Джонз2001
18 НапКодзі Гакпа1999
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
19 ПАГарві Эліёт2003
20 НапДыёгу Жота1996
21 АбКостас Цымікас1996
26 АбЭндру Робэртсан1994
32 АбЖаэль Матып1991
38 ПАРаян Гравэнбэрх2002
43 ПАСтэфан Байчатыч2004
50 НапБэн Доўк2005
62 БрКівін Келегэр1998
66 АбТрэнт Аляксандар-Арнальд1998
78 АбДжарэл Куанса2003
84 АбКонар Брэдлі2003
АбРыс Ўільямз2001

Трэнэры

  • У. Э. Барклай і Джон Макена (1892—1896)
  • Том Ўотсан (1896—1915)
  • Дэйвід Эшўарт (1920—1923)
  • Мэт Макуін (1923—1928)
  • Джордж Патэрсан (1928—1936)
  • Джордж Кэй (1936—1951)
  • Дон Ўэлш (1951—1956)
  • Філ Тэйлар (1956—1959)
  • Біл Шэнклі (1959—1974)
  • Боб Пэйсьлі (1974—1983)
  • Джо Фэган (1983—1985)
  • Кені Далгліш (1985—1991)
  • Роні Моран (1991)
  • Грэм Сунэс (1991—1994)
  • Рой Эванз (1994—1998)
  • Рой Эванз і Жэрар Улье (1998)
  • Жэрар Улье (1998—2004)
  • Рафаэль Бэнітэс (2004—2010)
  • Рой Годжсан (2010—2011)
  • Кені Далгліш (2011—2012)
  • Брэндан Роджэрз (2012—2015)
  • Юрген Клёп (з 2015 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі