Сылескае ваяводзтва

ваяводзтва Польшчы

Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. У сёньняшнім кшталце ўтворана 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы, з большасьці паветаў наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Катавіцкага, Бельскага і Чэнстахоўскага. Назва ваяводзтва выклікае кантравэрсіі, таму што ў яго склад увайшлі землі зь іншых рэгіёнаў, а значная частка Верхняй Сылезіі — Апольская Сылезія — апынулася ў складзе Апольскага ваяводзтва.

Сылескае ваяводзтва
Сьцяг Сылескага ваяводзтваГерб Сылескага ваяводзтва
Сьцяг Сылескага ваяводзтваГерб Сылескага ваяводзтва
Сылескае ваяводзтва на мапе
Сылескае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Катавіцы
Адміністрацыя ваяводзтваKatowice, ul. Jagiellońska 25
ВаяводаЯрослаў Вячорак (Jarosław Wieczorek)
Адміністрацыя маршалкаKatowice, ul. Ligonia 46
МаршалакВойцех Салуга (Wojciech Saługa)
Плошча12 334 км²
Насельніцтва4 662 300 чалавек (на 31 кастрычніка 2007)
Шчыльнасьць насельніцтва380 чалавек/км²
Урбанізацыя77,24%
Нумарныя знакіS

Геаграфія

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-захадняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і Славаччынаю і ваяводзтвамі:

Гарады

У Сылескім ваяводзтве налічваецца 71 населены пункт з гарадзкімі правамі, у тым ліку 19 гарадоў існуе на правах павету.

Паветы

Сылескае ваяводзтва складаецца з 36 паветаў — 17 земскіх і 19 гарадзкіх. Гэта адзінае ваяводзтва, дзе гарадзкіх паветаў больш за земскія.

Гміны і населеныя пункты

У склад ваяводзтва ўваходзяць 167 гмін (49 гарадзкіх, 22 сельска-гарадзкія і 96 сельскіх).

Вонкавыя спасылкі

Сылескае ваяводзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў