Тумас Транстрэмэр

Тумас Ёста Транстрэмэр (па-швэдзку: Tomas Gösta Tranströmer [ˈtʊːmas ˈjœsˈta ˈtrɑːnˈstrœmər]; 15 красавіка 1931 — 26 сакавіка 2015) — вядомы швэдзкі паэт XX стагодзьдзя, пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2011).

Тумас Транстрэмэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 красавіка 1931(1931-04-15)[1][2][3][…]
Памёр 26 сакавіка 2015(2015-03-26)[2][3][5] (83 гады)
Пахаваны
Сужэнец Моніка Блэд[d]
Дзеці Эма Транстрэмэр[d] і Паўла Транстрэмэр[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, паэт, перакладнік, псыхоляг, пісьменьнік
Гады творчасьці з 1954
Мова швэдзкая мова[7][8]
Узнагароды
http://tomastranstromer.net

Біяграфія

Паводле асноўнай прафэсіі — доктар-псыхоляг, а таксама прафэсійны піяніст. Апошнім часам жыў ў Стакгольме.

Аўтар 12 кніг вершаў і прозы, сярод якіх «17 вершаў» (17 dikter, 1954), «Згукі і сьляды» (Klanger och spår, 1966), «Жывым і мёртвым» (För levande och döda, 1989) і інш. Перакладаў на швэдзкую мову творы францускіх сюррэалістаў.

Беларускія пераклады

  • Вершы / Тумас Транстромер; [Пер. са швед. Л. Баршчэўскага] // Annus Albaruthenicus = Год беларускі. — 2002. — С. 55 — 61.
  • Транстрэмэр Т. Пад вольным небам: Выбр. вершы. Укладаньне, рэдагаваньне перакладаў Л. Баршчэўскага, пер. са швэдзк. У. Арлова, Л. Баршчэўскага, А. Башарымавай, А. Хадановіча. Прадм. М. Обэрга, У. Арлова. Паслясл. Н. Шэлера. Мн.: Зьміцер Колас, 2017. ISBN 978-985-7164-56-1.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі