Фэрара

места ў Італіі

Фэрара (па-італьянску: Ferrara) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Разьмешчаны за 44 кілямэтры на паўночны ўсход ад Балёньні. Места мае шырокія вуліцы і шматлікія палацы эпохі Адраджэньня, калі тут была рэзыдэнцыя роду Эстэ[3]. За сваю прыгажосьць і культурную значнасьць быў улучаны ЮНЭСКО ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Фэрара


Краіна:Італія
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код:0532
Паштовы індэкс:44121–44124
Нумарны знак:FE
Геаграфічныя каардынаты:44°50′7.069″ пн. ш. 11°37′11.514″ у. д. / 44.83529694° пн. ш. 11.619865° у. д. / 44.83529694; 11.619865 11°37′11.514″ у. д. / 44.83529694° пн. ш. 11.619865° у. д. / 44.83529694; 11.619865
Фэрара на мапе Італіі
Фэрара
Фэрара
Фэрара
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://comune.fe.it/

Гісторыя

Першыя вядомыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай правінцыі Фэрара датуюцца VI стагодзьдзем да н. э.[4] Руіны этрускага гораду Сьпіна, закладзенага ўздоўж лягунаў у старажытным вусьце ракі По, былі страчаныя. Сярод навукоўцаў існуе нявызначанасьць наконт меркаванага рымскага паходжаньня паселішча ў ягоным цяперашнім месцы, бо пра гэты пэрыяд гісторыі места мала што вядома[5]. Тым ня менш, некаторыя археалягічныя зьвесткі ўказваюць на гіпотэзу аб тым, што Фэрара магла ўзьнікнуць з двух невялікіх бізантыйскіх паселішчаў[6].

Мапа Фэрары 1600 году.

Фэрара ўпершыню зьяўляецца ў дакумэнце лянгабардзкага караля Дэзыдэрыюса 753 году, калі ён захапіў гэты горад у Равэнскага экзархату. Пазьней франкі, разьбіўшы лянгабардаў, падаравалі Фэрару папу ў 754 ці 756 годзе[5]. У 988 годзе царква перадала Фэрару роду Каносе, але пасьля сьмерці Матыльды Тасканскай у 1115 годзе места сталася вольнай камунай[6]. Цягам XII стагодзьдзя гісторыя гораду была адзначаная барацьбой за ўладу паміж двума выбітнымі сем’ямі, гвэльфамі Адэлярдзі і гібэлінамі Салінгера. Магутны імпэратарскі дом Эстэ паставіў на род Салінгераў і, у рэшце рэшт, здабыў перамогу для сябе[6]. У 1264 годзе Абіцца II д’Эстэ быў абвешчаны пажыцьцёвым кіраўніком Фэрары, атрымаўшы дадатковыя тытулы герцага Модэны ў 1288 годзе і Рэджа ў 1289 годзе. Ягонае панаваньне паклала канец камунальнаму часу гісторыі ў Фэрары і пачатак караляваньня Эстэ, якія панавалі тут да 1598 году.

У 1452 годзе Борса д’Эстэ быў прызначаны імпэратарам Фрыдрыхам III герцагам Модэны і Рэджа. У 1471 годзе ён жа быў прызначаны герцагам Фэрары папам Паўлам II[7]. Ліянэльлё і, асабліва, Эрколе I былі аднымі з найважнейшых мэцэнатаў Італіі канца XV і пачатку XVI стагодзьдзяў. За гэты час Фэрара ператварылася ў міжнародны культурніцкі цэнтар, вядомы сваёй архітэктурай, музыкай, літаратурай і выяўленчым мастацтвам[8].

Фатаздымак цэнтру гораду блізу 1900 году.

Не зважаючы на росквіт Фэрары, яна сур’ёзна пацярпела ад вайны супраць Вэнэцыі, якая цягнулася з 1482 па 1484 гады. Альфонс I уладкаваўся на трон у 1505 годзе і ажаніўся зь Люкрэцыяй Борджыя. Ён зноў пачаў вайну з Вэнэцыяй у італьянскіх войнах. У 1509 годзе Альфонс быў адлучаны ад царквы папам Юліюсам II, але адолеў папскую і гішпанскую арміі ў 1512 годзе ў бітве пры Равэньне. Гэтыя посьпехі палягалі на моцы артылерыі Фэрары, вырабленай на фэрарскім ліцейным заводзе[9][10]. Пасьля ягонай сьмерці ў 1534 годзе трон атрымаў ягоны сын Эрколе II, чый шлюб у 1528 годзе з другой дачкой Людовіка XII, Рэнэ Францускай, узвысіў аўтарытэт двару Фэрары. Горад моцна пацярпеў ад землятрусу 1570 году, пасьля чаго дом Эстэ страціў яго на карысьць Папскай дзяржавы, застаючыся ў складзе гэтай дзяржаве 300 гадоў.

У 1805—1814 гадах ён ненадоўга быў часткай напалеонаўскага Каралеўства Італіі. Пасьля Венскага кангрэсу 1815 года Фэрара была вернутая папу рымскаму. З 1832 па 1859 гады тут месьціўся аўстрыйскі гарнізон. Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў 1800-х і пачатку 1900-х гадоў Фэрара заставалася сьціплым гандлёвым цэнтрам. Масавая індустрыялізацыя прыйшла ў Фэрару толькі ў канцы 1930-х гадоў, пасьля таго як фашыстоўскі рэжым пабудаваў тут хімічны завод[11]. За час Другой сусьветнай вайны Фэрара неаднаразова бамбавалася бамбардаваньням антыгітлераўскай кааліцыі, якія нацэльваліся і зьнішчалі чыгуначныя шляхі і прамысловыя аб’екты. Па вайне ў горадзе квітнела нафтахімічная галіна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі