Папская дзяржава

дзяржаўнае ўтварэньне

Папская дзяржава (па-лацінску: Status Ecclesiasticus; па-італьянску: Stato della Chiesa) — шэраг тэрыторыяў на Апэнінскім паўвостраве, якія былі пад прамым сувэрэнным панаваньнем папы рымскага з VIII стагодзьдзя да 1870 году. Першапачаткова дзяржава ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі, але потым была фактычна незалежнай. У XIX стагодзьдзі тэрыторыя была далучана да каралеўства П’емонту-Сардыніі. Падчас найвялікшага пашырэньня Папская дзяржава ахоплівала большасьць сучасных італьянскіх рэгіёнаў Ляцыё, у тым ліку Рым, Марке, Умбрыю, Раманьню і часткова Эмілію. На гэтых тэрыторыях улада папы была ня толькі духоўнай, як ва ўсім каталіцкім сьвеце, але яшчэ й сьвецкая.

Папская дзяржава
лац. Status Ecclesiasticus
італ. Stato della Chiesa

754—1870
 

Сьцяг Папскай дзяржавыГерб Папскай дзяржавы
СьцягГерб
Месцазнаходжаньне Папскай дзяржавы

Папская дзяржава пасьля Напалеонаўскіх войнаў у 1815 годзе

Афіцыйная мовалацінская, італьянская
СталіцаРым
Форма кіраваньнявыбарчая манархія
Цяпер зьяўляецца часткайІталія Італія,

Ватыкан Ватыкан

Да 1861 году большая частка тэрыторыі Папскай дзяржавы была заваяваная Каралеўствам Італія. Толькі Ляцыё, уключаючы Рым, знаходзілася пад часовым кантролем папы. У 1870 годзе папа страціў Ляцыё і Рым, і, такім чынам, Папская дзяржава як дзяржаўнае ўтварэньне зьнікла, а папа застаўся ў базыліцы Сьвятога Пятра, папскай рэзыдэнцыі, аб’явіўшы сябе ватыканскім вязьнем. У 1929 годзе канфлікт паміж урадам Італіі, якім на той час кіраваў італьянскі фашысцкі лідэр Бэніта Мусаліні, і папам быў скончаны шляхам складаньня Лятэранскіх пагадненьняў, паводле якіх была створаная дзяржава Ватыкан у межах Рыму.

Вонкавыя спасылкі