Црвена Зьвезда Бялград

сэрбскі футбольны клюб

«Црвена Зьвезда» (па-сэрбску: Црвена звезда) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 19-разовы чэмпіён Югаславіі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 9-разовы чэмпіён Сэрбіі. 12-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1991).

Црвена Зьвезда
Поўная назваFudbalski Klub Crvena Zvezda
Заснаваны4 сакавіка 1945
ГорадБялград, Сэрбія
СтадыёнЦрвена Зьвезда
Умяшчальнасьць: 55 538
ПрэзыдэнтДраган Джаіч[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСупэрліга
 · 2022—20231 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
crvenazvezdafk.com (сэрб.)​ (анг.)​ (рас.)

Паводле апытаньня, праведзенага ў 2008 годзе, «Црвена Зьвезда» зьяўляецца самым папулярным футбольным клюбам Сэрбіі, маючы падтрымку ў 48,2% апытаных[1]. Клюб таксама мае шмат прыхільнікаў у іншых былых югаслаўскіх рэспубліках і ў сэрбскіх дыяспарах за мяжой. Галоўнымі супернікамі клюбу зьяўляецца бялградзкі «Партызан». Матчы чэмпіянату паміж гэтымі двума клюбамі вядомыя як «Адвечнае дэрбі». Згодна са сьпісам Міжнароднай фэдэрацыі гісторыі футболу і статыстыкі «Црвена Зьвезда» ўваходзіць у лік лепшых 200 эўрапейскіх клюбаў XX стагодзьдзя, маючы самы высокі рэйтынг сярод сэрбскіх клюбаў і клюбаў былой Югаславіі, займаючы 27-ы радок у сьпісе разам зь нідэрляндзкім клюбам «Фэеноорд».

Гісторыя

Матч люблянскай «Алімпіі» і «Црвены Зьвезды» на стадыёне ў Бялградзе ў 1966 годзе.

У лютым 1945 году, падчас Другой сусьветнай вайны, група маладых людзей, актыўных гульцоў, студэнтаў і чальцоў Сэрбскай аб’яднанай антыфашысцкай моладзевай лігі прыняла рашэньне стварыць Моладзевае таварыства фізычнае культуры, якое паўстала 4 красавіка таго ж году ў Бялградзе. Раней, са сьнежня 1944 году, усе даваенныя сэрбскія клюбы былі распушчаныя, а 5 траўня 1945 году сакратар спорту паводле камуністычных пытаньняў Мітра Мітравіч падпісаў пастанову аб афіцыйным скачаваньні ўсіх даваенных клюбаў на тэрыторыі Сацыялістычнай Рэспублікі Сэрбія. Клюбы былі распушчаныя праз тое, што за часам нямецкае акупацыі была спроба арганізаваць лігу з удзелам існых клюбаў, таму ўсе гэтыя клюбы былі прызнаныя праціўнікамі камуністычнага рэжыму Ёсіпа Броза Ціта.

Двума найбольш папулярнымі клюбамі Бялграду на той час былі «Югаславія» і БСК. «Црвена Зьвезда» была сфарміраваная на рэштках клюбу «Югаславія», то бок новы клюб успадкаваў стадыён «Югаславіі», офіс, шэраг гульцоў і нават іхныя чырвона-белыя колеры, а таксама лягатып, на які дадалі чырвоную зорку. Назва клюбу «Црвена Зьвезда» (бел. Чырвоная зорка) была прынятая пасьля доўгіх дыскусіяў. Іншымі прапанаванымі назовамі былі «Народная зорка», «Сіняя зорка», «Пралетэр», «Сталін», «Ленін» і іншыя[2]. Чырвоная зорка неўзабаве была прынятая як сымбаль сэрбскага нацыяналізму ў Югаславіі і далучаная на сьцяг СФРЮ.

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЗоран Попавіч1988
2 АбКоста Нэдэлькавіч (ар. Астан Віла)2005
3 АбМілаш Дэгенэк1994
4 ПАМірка Іваніч1993
5 АбУраш Спаіч1993
6 ПАМарка Стамэніч2002
7 ПАЁван Шлівіч2005
8 ПАГелёр Канга1990
9 НапШэрыф Ндыяй1996
10 НапАляксандар Катаі1991
14 НапПітэр Алаінка1995
15 АбАляксандар Драгавіч (капітан)1991
17 НапЖан-Філіп Красо1997
18 БрАмры Глазэр1996
19 АбНеманья Мілунавіч1989
23 АбМілан Родыч1991
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
24 АбНасэр Джыга (ар. Базэль)2002
27 БрВук Драшкіч2007
29 АбВіктар Радоевіч2004
30 НапОсман Букары1998
31 НапУраш Срэмчавіч2006
33 ПАСрджан Міхайлавіч1993
37 НапУладзімер Лучыч2002
40 ПАЁван Мітулікіч2003
41 ПАНікала Кнежавіч2003
44 АбВэлька Міласаўлевіч2007
45 НапНікала Мітулікіч2003
55 ПААндрыя Максімавіч2007
66 ПАХван Ін-Бом1996
70 АбОгнен Мімавіч2004
76 АбЛазар Нікаліч1999
77 БрІван Гутэша2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі