27 сакавіка

дата
сакавік
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
2024 год
Усе дні

27 сакавіка́ — 87-ы дзень году (86-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 280 дзён.

Падзеі

  • 1512 — гішпанскі дасьледчык Хуан Пансэ дэ Леон адкрыў Флорыду
  • 1836 — у штаце Агаё адкрыты першы храм мармонаў
  • 1855 — у ЗША запатэнтаваная газа
  • 1860 — жыхар Нью-Ёрку М. Л. Бірн запатэнтаваў штопар
  • 1878 — расейскі селянін Бліноў падаў заяўку на атрыманьне патэнта на вынайдзены ім «вагон з рэйкамі, якія не сканчаюцца» (першы ў сьвеце гусенічны трактар])
  • 1893 — пачала працу першая ў сьвеце тэлефонная кампанія «Аляксандар Бэл»
  • 1928 — у Галяндыі выпушчана першая ў сьвеце паштовая марка на футбольную тэму
  • 1952 — за пропускі заняткаў з Уральскага політэхнічнага інстытуту выключаны студэнт Барыс Ельцын
  • 1961 — міжнародны дзень тэатру зацьверджаны IX кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру (МІТ)
  • 1977 — найбуйнейшая паводле колькасьці ахвяр авіякатастрофа ў гісторыі (катастрофа ў аэрапорце Лос-Радэос). Загінулі 583 чалавекі
  • 1978 — пасьля пазбаўленьня савецкага грамадзянства Мсьціслаў Растраповіч выключаны з Саюзу кампазытараў СССР
  • 1990 — у Лёндане на Бэйкер-стрыт, 221, адкрыўся музэй Шэрлака Голмза
  • 1991 —заснаваная тэатральная ўзнагарода «Крыштальная Паўлінка»
  • 1998 — у штаце Індыяна (ЗША) заўважана некалькі групаў НЛА

Нараджэньні

Сьмерці

  • 1923 — Джэймз Дэвар, ангельскі вынаходнік першых тэрмасаў
  • 1945 — Вінсэнт Бэндыкс, амэрыканскі вынаходнік аўтамабільнага стартэра
  • 1968 — Юры Гагарын, касманаўт (загінуў у авіякатастрофе)
  • 1968 — Уладзімер Сярогін, лётчык-выпрабавальнік, загінуў разам зь Юрыем Гагарыным
  • 1979 — Рыгор Крушына, беларускі паэт
  • 1995 — Маргіта Фігулі, славацкая літаратарка і перакладніца
  • 2002 — Білі Ўайлдэр, амэрыканскі кінарэжысэр, уладальнік чатырох «Оскараў» («У джазе толькі дзеўчыны», «Сабрына», «Кватэра»)
  • 2006 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст і філёзаф

Сьвяты

  • Міжнародны дзень тэатру
  • Ангола — Дзень Перамогі
  • Бэльгія — Сьвята франкамоўнай культурнай супольнасьці
  • М’янма — Дзень арміі (Дзень узброеных сілаў)