Сакавік

сакавік
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
2024 год
Усе дні

Сакаві́к, альбо Марац — трэці месяц году ў грыгарыянскім календары. Мае 31 дзень. 20—21 сакавіка адбываецца веснавое раўнадзенства. У Паўночнай паўкулі пачынаецца астранамічная вясна, у Паўднёвай — восень.

Этымалёгія

Беларуская назва «соковикъ» зафіксаваная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік»[1].

У выданьнях Францішка Скарыны падаецца старадаўняя назва месяцу — марець[2], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) ён называецца марецъ[3]. У газэце «Наша Ніва» ўжываліся варыянты марац (1907—1909); сакавік (март) (1910—1912); далей — сакавік, хоць сустракалася і назва марац (1913—1915)[4].

Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскага Martius (ад Марса, бога вайны).

Мінуўшчына

Напачатку сакавік быў першым месяцам году ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлі Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам году стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц году, атрымаем, што кожны дзень году мае пастаянны нумар, незалежна ці ў высакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у высакосным.

Крыніцы

Літаратура