Лістапад

11-ы месяц году ў юліянскім і грыгарыянскім календарох

Лістапа́д — адзінаццаты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. Апошні месяц каляндарнай восені ў Паўночным паўшар’і, вясны ў Паўднёвым.

Лістапад у Заарбрукене (Нямеччына)
лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
2024 год
Усе дні

Этымалёгія

Назва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад падаючага лісьця, што тыпова ў гэтую пару ў цэнтральнаэўрапейскім клімаце.

У выданьнях Францішка Скарыны падаецца народная назва грудень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты наябр, лістапад (наябр) і ўрэшце лістапад[3].

«Лістапад». Ілюстрацыя Ганса Томы зь нізкі «Festkalender» (каля 1907)

Лацінская назва November паходзіць ад слова novem — дзявяты, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў дзявяты парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася.

Дадатковыя зьвесткі

Шторок лістапад пачынаецца ў адзін дзень тыдню зь лютым (акрамя высакосных) і сакавікок, а сканчаецца ў адзін дзень тыдню з жніўнем.

Крыніцы

Літаратура