Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі (АІМ НАНБ) | |
---|---|
Заснаваны | 1957 |
Дырэктар | Сяргей Мікалаевіч Паддубка |
Размяшчэнне | Мінск |
Юрыдычны адрас | г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 12 |
Сайт | oim.by |
Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў галіне машыназнаўства, механікі машын, механізмаў і матэрыялаў. Знаходзіцца ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 жніўня 1957 года № 528 быў створаны Інстытут машыназнаўства Акадэміі навук БССР. З 1960 года — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1965 годзе выведзены са складу Акадэміі і пераўтвораны ў Эксперыментальны НДІ машыназнаўства. Пастановай Цэнтральнага камітэта КПБ, Савета Міністраў БССР ад 30 ліпеня 1971 года № 235 інстытут зноў уведзены ў склад Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 19.10.1971 № 17 года Інстытут перайменаваны ў Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. У 1991 годзе перайменаваны ў Інстытут надзейнасці машын АН БССР.
У 1993 годзе ў Мінску ствараецца Навуковы цэнтр праблем механікі машын Акадэміі навук Беларусі[1], з 2001 года — Інстытут механікі машын НАН Беларусі. У 2002 годзе Інстытут надзейнасці машын і Інстытут механікі машын аб’ядноўваюцца ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, а пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 17.05.2006 № 45 Інстытут механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».